Scandinavian Airlines | ||||
|
||||
Дата заснавання | 1946 | |||
Альянс | Star Alliance | |||
Кірункі | 119 | |||
Штаб-кватэра |
Стакгольм Капенгаген Берум |
|||
Сайт: http://flysas.com |
Scandinavian Airlines (скарочна SAS) — нацыянальная авіякампанія Даніі, Швецыі і Нарвегіі з вузлавым аэрапортам у Капенгагене. SAS — адзін з заснавальнікаў Star Alliance, найстарэйшага і найбуйнейшага авіяцыйнага альянса.
Scandinavian Airlines утварыліся ў 1946 годзе, першапачаткова як партнёрства паміж шведскай прыватнай кампаніяй Svensk Interkontinental Lufttrafik і нацыянальнымі авіякампаніямі Даніі і Нарвегіі — Det Danske Luftfartselskab і Det Norske Luftfartselskap. У 1948 да іх далучылася нацыянальная авіякампанія Швецыі Aerotransport. У 1951 годзе кампаніі зліліся ў адзіны кансорцыюм.