Somebody Told Me | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл The Killers з альбома Hot Fuss |
||||
Выпушчаны |
15 сакавіка 2004 (Вялікабрытанія) 4 мая 2004 ЗША 10 студзеня 2005 (перавыданне ў Вялікабрытаніі ) |
|||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, грампласцінка[1] | |||
Запісаны | 2003 | |||
Жанр | інды-рок, Post-punk revival | |||
Працягласць | 3:17 | |||
Лэйбл | Island | |||
Прадзюсар | The Killers | |||
|
||||
|
||||
The Killers, храналогія сінглаў | ||||
|
«Somebody Told Me» — дэбютны сінгл амерыканскай рок гурта «The Killers» з альбома «Hot Fuss[2]». Песня была напісана ўсім складам групы[3], а галоўным чынам Брэнданам Флаўэрсам і Роні Ванучы-малодшым.
Першыя часы «The Killers» не прыцягвалі ўвагу крытыкаў і пакупнікоў, менавіта таму «Somebody Told Me» быў выпушчаны два разы ў розных фарматах і з рознымі вокладкамі.[4] На першым выданні сінгла была ружовая вокладка і дыск меў маленькі тыраж, з-за непапулярнасці.[5] Перавыданае выданне мела вялікі тыраж, сіне-блакітную вокладку і зменены трэкліст[6].
У Аўстраліі песня заняла 4 месца ў Triple J's Hottest 100 of 2004[7].
Песня заняла 9 радок у хіт-парадзе топ 100 песень дзесяцігоддзя, англійскай радыёстанцыі XFM.
Кліп быў зняты ў лютым 2004 года ў Каліфорніі, амерыканскім рэжысёром Брэтам Сайманам[8]. Відэа проста паказвае The Killers выканаўцаў свае песні ў месяцавым святле пустыні і месцы з гіганцкім святлодыёдным экранам з выявай іх лагатыпа, таксама існуе альтэрнатыўная версія відэа, знятая на працягу дня, меркавана ў тым жа месцы.[9]
Billboard назваў песню «дзіка заразлівай»[10]. Blender сказаў, што сінгл - "цудоўнае полымя сінтэзатараў і гітар, якое рыхтуе да яркай фразы: Somebody told me you had a boyfriend who looked like a girlfriend I had in February of last year"[11].
Спіс чартаў 2004 года | ||||
Дзяржава | Чарт | Пазіцыя | ||
---|---|---|---|---|
![]() |
ARIA Top 50 Singles Chart | 17[12] | ||
![]() |
IFOP Singles Chart (Ventas) | 6[13] | ||
![]() |
IFPI Officielle Hitliste | 24[14] | ||
![]() |
The Billboard Hot 100 | 51[15] | ||
![]() |
Billboard Hot Modern Rock Tracks | 3[15] | ||
![]() |
Billboard Hot Dance Airplay | 4[15] | ||
![]() |
Billboard Hot Dance Music/Club Play | 31[15] | ||
![]() |
Billboard Dance Radio Airplay | 6[15] | ||
![]() |
Billboard Hot Digital Songs | 14[15] | ||
![]() |
Top 40 Singles Chart | 13[16] | ||
![]() |
Dutch Charts Top 100 | 41[17] | ||
![]() |
UK Singles Chart | 3[18] | ||
![]() |
Hitparade Singles Top 100 | 16[19] |
Выданне | Дзяржава | Катэгорыя | Год | Пазіцыя |
---|---|---|---|---|
XFM | Вялікабрытанія | 100 Greatest Songs Of The Decade[20] | 2009 | |
Absolute Radio | Вялікабрытанія | 100 Best Songs Of The Decade[21] | 2009 | |
NME | Вялікабрытанія | 100 Greatest Tracks Of The Decade[22] | 2009 | |
Triple J | Аўстралія | Hottest 100 of 2004 | 2004 |