Sony Music Entertainment (ці проста Sony Music) — другая па велічыні ў свеце гуказапісная кампанія. Уваходзіць у т.зв. «Вялікую чацвёрку». Належыць Sony, кантралюецца Sony Corporation of America. Кампанія аб'ядноўвае больш 200 лэйблаў, мае прадстаўніцтвы ў 44 краінах. Дзейнасць Sony Music ахоплівае практычна ўсе бакі шоу-бізнесу і ўключае наступныя кірункі: лічбавыя і фізічныя продажы музычнага кантэнту, сінхранізацыю музыкі для фільмаў, рэкламы і ТБ, арганізацыю канцэртаў і продаж іміджу артыстаў для рэкламнага выкарыстання.
Кампанія аб’ядноўвае больш 200 лэйблаў, шматлікія з якіх сталі легендарнымі за доўгі час сваёй паспяховай працы — гэта Columbia, RCA, Arista, Epic і іншыя.
Sony Music стала родным домам для знакамітых артыстаў XX стагоддзя: Элвіса Прэслі, Майкла Джэксана, AC/DC, Boney M., Eruption, Milli Vanilli, Адрыяна Чэлентана, Майлза Дэвіса, Боба Дылана, Барбары Стрэйзанд, Селін Дыён, Озі Осбарна і мноства іншых. Сёння сітуацыя не змянілася, з Sony Music працуюць Брытні Спірс, Беёнсэ, Аліша Кіз, Леона Люіс, Дайда, Пінк, Шакіра, Jedward, Mafia Honey і інш.