Sorbus torminalis

Sorbus torminalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sorbus torminalis (L.) Crantz, 1763

Сінонімы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836670
NCBI  106574
EOL  249839
IPNI  742021-1
TPL  rjp-595

Sorbus torminalis — від раслін з роду Рабіна (Sorbus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[1].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Стройнае, прыгожае дрэва вышынёй да 25 метраў (звычайна бывае менш высокім — да 12 метраў)[1]. Кара на маладых галінах аліўкавага колеру, на старых цёмна-шэрая з вузкімі падоўжнымі расколінамі.

Лісце даўжынёй да 18 см, шырынёй да 10 см, яйкападобныя, з трыма — сям'ю вострымі лопасцямі. Хвосцік ліста даўжынёй 2-5 см.

Кветкі дыяметрам 6-8 мм, з белымі пялёсткамі сабраныя ў шчыткападобнае суквецце.

Плады шарападобныя або яйкападобныя, дыяметрам 8-18 мм, спачатку зеленаватыя, потым ад буравата-жоўтага да чырвона-карычневага колеру, пакрытыя светлымі чачавічкамі[1]. Утрымліваюць 1-3 семачкі. Паспяваюць у верасні[1].

Кара, пупышкі, лісце
Кветкі, плады

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]
Дрэва ў восеньскай афарбоўцы ў Германіі

Расце ў Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі і на Каўказе, у краінах Еўропы з адносна мяккімі зімамі. У сярэдняй паласе Расіі недастаткова зімастойкая. Ва Украіне распаўсюджана ў заходнім і правабярэжнай Лесастэпе, у Карпатах і ў Крыму[1]. Расце ў другім ярусе лісцяных лясоў. Святлалюбная расліна. Расце па светлых, пераважна шыракалістых лясах.

Гэты від часам выносяць у асобны род, Torminalis. Апошнія малекулярныя філагенетычныя даследаванні пацвярджаюць ранейшае таксанамічнае меркаванне, што віды з простым лісцем, якія традыцыйна ўваходзяць у род Sorbus, утвараюць монафілетычную групу, і від Sorbus torminalis мусіць быць уключаны ў кладу пад назвай Aria[2] (=род Aria або падрод роду Sorbus Aria  (англ.)) пад назвай Aria torminalis Beck.[3][4].

Значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]
Лісце ў восеньскай афарбоўцы і плады

Плады ядомыя і смак падобныя на фінікі, хоць цяпер іх рэдка збіраюць для ежы. Яны звычайна занадта даўкія, каб есці, пакуль яны не пераспелі і падвергліся падмаражванню[1]. Плады могуць выкарыстоўвацца ў харчовай прамысловасці. Іх традыцыйна заварвалі ў гарбату, як сродак супраць колік. Лацінская назва дрэва — torminalis - азначае «добры пры коліках». Да інтрадукцыі хмеля, плады выкарыстоўваюцца для араматызацыі піва[5].

Драўніна

Sorbus torminalis часта высаджваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах.

Драўніна светлая з чырванаватым адценнем, льсніцца на зрэзе, цяжкая, цвёрдая, дробнаслойная, хутка высыхае і добра паліруецца. Яе цэняць у мэблевай прамысловасці і выкарыстоўваюць для вытворчасці музычных інструментаў і розных такарных вырабаў.

Было абрана дрэвам года  (ням.) у Германіі ў 2011[6] і дрэвам года ў Аўстрыі ў 2012[7].

Зноскі

  1. а б в г д е Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Рябина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 93-94. — 200 с. — 130 000 экз.
  2. Expanded phylogenetic and dating analyses of the apples and their relatives (Pyreae, Rosaceae). Vol. 63. 2012. pp. 230–243. doi:10.1016/j.ympev.2011.10.005. {{cite book}}: |journal= ігнараваны (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка); Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors= (даведка) CS1 maint: Uses authors parameter (link)
  3. The International Plant Names Index.
  4. Günther Beck von Mannagetta und Lerchenau  (руск.) [in руская] (1892). Flora von Nieder-Österreich. Druck. Архівавана з арыгінала 16 жніўня 2016. Праверана 23 кастрычніка 2016.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  5. Monson-Fitzjohn, G. J. (1926) Quaint Signs of Olde Inns. London: Herbert Jenkins (reissued by Senate, London, 1994 ISBN 1-85958-028-9); pp. 34, 45
  6. Webseite baum-des-jahres.de Baum des Jahres Архівавана 23 лістапада 2010.
  7. Webseite elsbeere.at [1] abgerufen am 10. Februar 2012