Starbucks (вымаўляецца «Ста́рбакс») — амерыканская кампанія па продажы кавы і аднайменная сетка кавярань. Кіруючая кампанія — Starbucks Corporation. Starbucks з’яўляецца самай буйной кававай кампаніяй у свеце, з сеткай кавярань больш 17 тыс. у 50 краінах, у тым ліку больш 11 тыс. у ЗША, больш 1 тыс. у Канадзе, і больш 700 у Вялікабрытаніі (на сакавік 2011 года). Starbucks прадае эспрэса, іншыя гарачыя і халодныя напоі, каву, гарачыя і халодныя сэндвічы, пірожныя, закускі і такія прадметы, як кружкі і шклянкі. Штаб-кватэра кампаніі — у Сіэтле, штат Вашынгтон.
Адно з асноўных патрабаванняў пры выбары памяшканняў для кавярань Starbucks (якое, тым не менш, не заўсёды выконваецца): уваходныя дзверы павінны глядзець на ўсход ці на поўдзень і ніколі на поўнач. Па словах Скота Бедберы, аднаго са стваральнікаў брэнда Starbucks, гэта тлумачыцца тым, што наведвальнікі павінны атрымліваць асалоду ад дзённага святла, але пры гэтым сонца не павінна свяціць ім у твар.[8]
У 2006 годзе з 1,36 млн кг прададзенай кампаніяй кавы 6 % было сертыфікавана як Fair trade[крыніца?].