The Chordettes | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | а капэла поп-музыка |
Гады | 1946—1961 |
Краіна | ЗША |
Горад | Шэбайган, Вісконсін |
Адкуль | Вісконсін |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Columbia Records, Cadence |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Chordettes — амерыканскі жаночы квартэт, які выконваў а капэла і спецыялізаваўся на традыцыйнай папулярнай музыцы. Працавалі ў перыяд з 1946 па 1961 гады; першы буйны хіт — песня «Mr. Sandman», выкананая ў 1954 годзе, другі поспех прыйшоў з песняй «Lollipop» у 1958 годзе.
Гурт меў фан-клуб са значнай колькасцю ўдзельнікаў, які ўзначальваецца Джодзі Дэстэфана (Jody Destefano).
Гурт быў створаны ў Шэбайгане, штат Вісконсін, у 1946 годзе. Першапачаткова ў склад гурта ўваходзілі Джанет Эртэл (21 верасня 1913 — 4 лістапада 1988), Кэрал Башмэн, Дораці Шварц і Джыні Осбарн (25 красавіка 1928 — 19 мая 2003). У 1952 годзе Лін Эванс замяніла Дораці Шварц, а ў 1953 годзе Марджы Нідхэм замяніла Джыні Осбарн, якая пазней вярнулася ў склад гурта. Нэнсі Овертан (6 лютага 1926 — 5 красавіка 2009) таксама прысутнічала ў гурце, але ніколі не брала ўдзел у гуказапісу. Першапачаткова яны гралі фолк-музыку як The Weavers, але затым змянілі стыль. Магчыма, частка змен была праведзена пад уплывам бацькі Осбарн.
Год | Сінгл | Пазіцыі ў чартах | |||
---|---|---|---|---|---|
U.S. | U.S. R&B |
U.S. AC |
UK | ||
1954 | «Mr. Sandman» | 1 | 11 | ||
1956 | «The Wedding» | 91 | |||
«Eddie My Love» | 14 | ||||
«Born To Be With You» | 5 | 8 | |||
«Lay Down Your Arms» | 16 | ||||
«Teen Age Goodnight» | 45 | ||||
1957 | «Just Between You and Me» | 8 | |||
«Soft Sands» | 73 | ||||
1958 | «Lollipop» | 2 | 3 | 6 | |
«Zorro» | 17 | ||||
1959 | «No Other Arms No Other Lips» | 27 | |||
«A Girl’s Work Is Never Done» | 89 | ||||
1960 | «A Broken Vow» | 102 | |||
1961 | «Never On Sunday» | 13 | 4 | ||
«Faraway Star» | 90 |