The Hollywood Reporter | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
англ.: The Hollywood Reporter[1] |
Тып | часопіс і газета |
Уладальнік | Penske Media Corporation[d] |
Выдавец | Penske Media Corporation[d] |
Краіна | |
Рэдактар | Janice Min[d] |
Галоўны рэдактар | Мэцью Белані |
Заснавана | 1930 |
Мова | англійская[1] |
Перыядычнасць | штотыднёвік |
Галоўны офіс | |
ISSN | 0018-3660 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | hollywoodreporter.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«The Hollywood Reporter» (бел.: Галівудскі рэпарцёр) — вядучы амерыканскі часопіс і вэб-сайт, прысвечаны галівудскаму кіно, тэлебачанню і індустрыі забаў. Выходзіць раз на тыдзень. Разам з выданнем «Variety» на працягу апошняга дзесяцігоддзя быў адным з двух найбуйнейшых амерыканскіх часопісаў пра кіно. Выдаецца пад слоганам: «The Definitive Voice of Entertainment News». Часопіс з’яўляецца афіцыйным веснікам такіх прэстыжных амерыканскіх цырымоній уручэння ўзнагарод прадстаўнікам кінаіндустрыі, сцэны і шоу-бізнесу, як «Оскар» і «Эмі». Цэнтральны офіс знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.
Часопіс быў заснаваны Уільямам Р. Уілкерсанам[3] як штодзённая газета, першы нумар выйшаў у верасні 1930 года. Газета выходзіла з панядзелка па суботу на працягу першых 10 гадоў, за выключэннем кароткага перыяду, затым з панядзелка па пятніцу з 1940 года. Уілкерсан кіраваў газетай да сваёй смерці ў верасні 1962 года, хоць яго апошняя калонка з’явілася за 18 месяцаў да гэтага[4]. Жонка Уілкерсана, Цічы Уілкерсан Касель , заняла пасаду выдаўца і галоўнага рэдактара пасля смерці мужа[5].
У 2010 годзе перайшоў на штотыднёвы шырокафарматны друкаваны часопіс з абноўленым вэб-сайтам.
Часопіс з’яўляецца часткай «Billboard-Hollywood Reporter Media Group», і належыць «MRC», яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.
Найбольш значныя раздзелы часопіса: Cover Stories (асноўныя навіны), International (навіны сусветнай кінаіндустрыі), Business (кінаіндустрыя як бізнес), Movies (навіны кінаіндустрыі Галівуда), Movie Reviews (агляды і рэцэнзіі на фільмы), Television (тэлебачанне), Television Review (агляды тэлеперадач, тэлесерыялаў), Tech (тэхналогіі ў кіно), Awards (усе аб узнагароджаннях, фестывалях, намінацыях, прагнозах), Live Feed (стужка навінаў), Style (стыль).