The Watchtower (бел. Вартавая вежа) — часопісСведкаў Іеговы, які выходзіць з 1879 г. Поўная назва — «Вартавая вежа абвяшчае Царства Іеговы». Уваходзіць у лік самых распаўсюджаных перыядычных выданняў у свеце[2]. Заснаваны Ч. Раселам пад назвай «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста». На цяперашні час выдаецца на 414 мовах[3]. З 1931 г. большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара.
З 1931 г. на вокладцы часопіса перасталі выкарыстоўваць крыж.
З 1990 г. выданне на рускай і многіх іншых мовах і арыгінальнае выданне на англійскай мове сталі выходзіць адначасова дзякуючы камп’ютарнай сістэме MEPS.
З 2008 г. выданне раздзялілі на две катэгорыі: часопіс за 1-ы дзень месяца быў для шырокай аўдыторыі, а за 15-ы для матэрыялаў для вывучэння Сведкам Іеговы і іх прыхільнікам[4].
З 2013 г. выданне для шырокага кола чытачоў скарацілі з 32 старонак да 16[5]. Выданне для вывучэння не змянілася ў аб’ёме.
З 2016 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 2 месяцы[6].
З 2018 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 4 месяцы і быць прысвечаны толькі адной тэме[7]. З гэтага часу матэрыялы, якія раней публікаваліся ў часопісах Сведкаў Іеговы, паступова перанеслі ў раздзел «Серыі артыкулаў» на сайце jw.org[8].
З 2022 г. выпуск часопіса для шырокай аўдыторыі стаў выходзіць раз на год, а выпуск для вывучэння працягвае выходзіць раз у месяц[9]
Аспекты веравучэнняў Сведкаў Іеговы, апублікваныя ў часопісе
Большасць змяненняў у веравучэннях Сведкаў Іеговы, звычайна ўпершыню друкуюцца ў артыкулах для вывучэння на кожны тыдзень ў Вартавой вежы. Некаторыя найбольш вядомыя змяненні:
1880 г. Вучэнне аб завяршэнні часу язычнікаў у 1914 г[10].
1885 г. Асуджэнне тэорыі эвалюцыі, як супярэчнай вучэнням Бібліі[11].
Часам, матэрыял часопіса у некаторых краінах выходзіў у публікацыях пад іншай назвай. Звычайна гэта было звязана з забаронай «Вартавой вежы» ў той ці іншай краіне ў пэўны час. Так на румынскай мове ў канцы 1920-х гадоў часопіс «Вартавая вежа» выдаваўся пад назвамі «Жніво», «Святло Бібліі» і «Світанак», у той жа час на венгерскай пад назвамі «Хрысціянскі пілігрым», «Евангелле» і «Часопіс для тых, хто верыць у кроў Хрыста», а ў 1953—1975 гадах на французскай мове часопіс выдаваўся адзін раз у месяц на шасцідзесяці чатырох старонках пад назвай «Унутраны бюлетэнь[22]».
На рускай мове часопіс выдаваўся пад назвай «Башня стражи» (Вежа варты) і распаўсюджваўся ў СССР як самвыдат надрукаваны на пішучых машынках, міміёграфах і ў падпольных друкарнях[23]. Пазней назва змянілася на цяперашнюю. Нярэдка беларускамоўныя савецкія крытыкі Сведкаў Іеговы захоўвалі рускую назву часопіса ў сваіх працах на беларускай мове[24].
У 2010 г. Раскамнагляд у Расіі ануляваў дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі друкаванага выдання «Вартавая вежа[25][26][27]». Пазней у 2012 г. рашенне Раскамнагляда пацвердзіў арбітражны суд[28]. З таго часу да забароны дзейнасці рэлігійных аб’ядннанняў Сведкаў Іеговы ў Расіі ў 2017 г. матэрыялы Вартавой вежы друкаваліся ў якасці асобных брашур.
У БССР часопіс распаўсюджваўся падпольна на рускай ці ўкраінскай мове[29]. На беларускую мову афіцыйна перакладзены асобныя артыкулы з розных выпускаў «Вартавой вежы[30]» і неафіцыйна яшчэ некаторыя[31].
↑«Северный царь». Кто он сегодня? // Сторожевая башня (выпуск для изучения) май 2020 г. Аб самім вучэнні было аб’яўлена на Рэгіянальным кангрэсе 2018 года