Treyarch | |
---|---|
Тып | распрацоўшчык відэагульняў[d] |
Заснаванне | 1996 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Прадукцыя | Call of Duty 2: Big Red One[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Activision |
Сайт | treyarch.com (англ.) |
Treyarch, Inc — амерыканская студыя па распрацоўцы камп’ютарных гульняў, даччыная кампанія буйнога амерыканскага выдаўца і распрацоўніка Activision. Заснаваная У 1996, стварае гульні для гульнявых прыставак і персанальных камп’ютараў. Першай прадукцыяй кампаніі стала гульня Nagano Hockey '98.
Treyarch, Inc., была заснавана ў 1996 Пітэрам Акеманном і Донам Ликенессом. Была набыта Activision, Inc. у 2001. У 2005 штат працаўнікоў іншы даччынай кампаніі Activision - Gray Matter Interactive, быў зліцца з штатам супрацоўнікаў Treyarch.
Заснаваная ў 1996, Treyarch, студыя належыць Activision, з'яўляецца адным з найбольш вопытных распрацоўшчыкаў у галіне стварэння камп'ютарных гульняў. За ўвесь час існавання студыя выпусціла больш за 20 гульняў, многія з якіх сталі хітамі. У 2004, пасля завяршэння працы над гульнёй Call of Duty: United Offensive адбылося зліццё Treyarch і студыі Gray Matter Interactive, якая працавала над Return to Castle Wolfenstein.
Апошнія гульні, якія былі распрацаваны Treyarch: Call of Duty: World at War, Quantum of Solace і Spiderman: Web of Shadows і Call of Duty: Black Ops. Пасля выхаду Call of Duty: World at War студыя была цалкам сфакусаваная на распрацоўцы Call of Duty: Black Ops, ніякімі іншымі праектамі студыя больш не займалася[1].
14 чэрвеня 2010 было абвешчана, што кампаніі Microsoft і Activision падпісалі дагавор, паводле якога ўсе дапаўненні, якія выпускаюцца для гульняў серыі Call of Duty і распрацоўваюцца студыяй Treyarch, спачатку будуць выходзіць эксклюзіўна для кансолі Xbox 360, а толькі праз нейкі час для астатніх платформаў. Тэрмін дзеяння падпісанай дамовы - 3 гады [2].