White Horse | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Fearless |
||||
Выпушчаны | 7 снежня 2008 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2008 | |||
Жанр | кантры | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз | |||
Працягласць | 3:55 | |||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«White Horse» (бел. «Белы конь») — другі сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 7 снежня 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз. Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць у ЗША (№ 13 у Billboard Hot 100, №2 у Hot Country Songs) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод, сярод якіх нават дзве прэміі Грэмі.[1]
Сінгл выйшаў 7 снежня 2008 года і дэбютаваў пад нумарам №13 у Billboard Hot 100[2], а 4 красавіка 2009 года дасягнуў другога месца ў Hot Country Songs.[3][4][5]
У лістападзе 2014 года наклад «White Horse» перавысіў 1,9 мільёна копій у ЗША.[6] На цяперашні час тыраж у Амерыцы складае прыблізна 4 мільёна копій. Акрамя таго, песня атрымала чатыры плацінавыя сертыфікацыі ад Recording Industry Association of America.[7]
Кампазіцыя стала адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 чарта Billboard Hot 100, што стала новым рэкордам гэтага хіт-парада.[8]
Прэм'ера відэакліпа на «White Horse» адбылася 7 лютага 2009 на тэлеканале CMT.[9] Рэжысёрам стала Трэй Фанджой.
31 студзеня 2010 года ў Лос-Анджэлесе адбылася 52-я цырымонія ўзнагароджання музычнай прэміі Грэмі, дзе Тэйлар перамагла у двух катэгорыях: «Лепшая кантры-песня» і «Лепшае выкананне кантры-спявачкай».[10]
Патаемнае пасланне — «All I Ever Wanted Was The Truth» (бел. «Усё, што я калі-небудзь жадала, — гэта праўда»).
Чарт (2008–2009) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
ARIA | 41 |
Canadian Hot 100 | 43 |
UK Singles | 60 |
Billboard Hot 100 | 13 |
Hot Country Songs | 2 |
Chart (2009) | Position |
---|---|
Billboard Hot 100[11] | 76 |
Hot Country Songs[12] | 27 |