Распрацоўшчык | Nintendo |
---|---|
Вытворца | Nintendo |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Восьмае |
Дата выхаду |
18 лістапада 2012 29 лістапада 2012 30 лістапада 2012 8 снежня 2012 26 лістапада 2013 |
Падтрымка прыпынена | 31 студзеня 2017 |
Прададзена штук | 13 560 000[1] |
Носьбіт | Nintendo optical disc |
Аперацыйная сістэма | Wii U system software[d] |
ЦП | Espresso[d] |
Аператыўная памяць | 2 GB |
ГП | Latte[d] |
Сродкі кіравання | Wii U GamePad[d], Wii Remote[d], Wii U Pro Controller[d], Wii Classic Controller[d], Nintendo GameCube controller[d], камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і Bluetooth |
Анлайн-сэрвіс | Club Nintendo |
Бэстсэлер |
Mario Kart 8 (8,26 млн. экз.) |
Папярэднік | Wii |
Паслядоўнік | Nintendo Switch |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Wii U — гульнявая кансоль кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам прыстаўкі Wii[2]. Была прадстаўлена ў 2011 годзе на выставе Electronic Entertainment Expo.
Кансоль была задумана ў 2008 годзе. 25 красавіка 2011 года Nintendo выпусціла афіцыйную заяву, у якой абвясціла сістэму, якая будзе выпушчана ў 2012 годзе і што некалькі адзінак кансолі будуць прысутнічаць на выставе E3 2011. Кансоль паступіла ў продаж 18 лістапада 2012 года ў ЗША, 30 лістапада 2012 года ў Еўропе, 8 снежня 2012 года ў Японіі. Вытворчасць Wii U афіцыйна скончылася ў студзені 2017 года[3].
Кантролер уключае ў сябе 6,2-цалевы сэнсарны экран з вельмі вялікай адчувальнасцю, але не падтрымлівае мультытач. Пры гэтым кантролер захаваў традыцыйныя элементы кіравання: кнопкі і аналагавыя сцікі. У кантролер убудаваны акселерометр і гіраскоп, прысутнічае вібраатдача, відэакамера, мікрафон, дынамікі і стылус.