Windir | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | блэк-метал |
Гады | 1994 — 2004 |
Краіна |
![]() |
Адкуль | Согндал |
Лэйблы | Tabu Recordings[d] |
Склад | |
windir.no |
Windir (англ.: Warrior; бел.: Ваяр) — фолк-блэк-метал гурт з места Согндал, Нарвегія. У музыцы гурт спалучаў блэк-метал з нарвежскай народнай музыкай, паэтычна грунтуючыся на міфалогіі. Створаны ў 1994 годзе, але не выпусціўшы ніводнага альбома да 1997 года, Віндыр быў праектам вакаліста і мультыінструменталіста Тэр’е «Valfar» Бакена.[1]
За амаль дзесяць гадоў існавання Віндыр выпусціў чатыры альбомы, кожны паспяховейшы за папярэдні. Гурт распаўся пасля смерці Бакена ў гарах Сагндала у 2004 годзе, дзе ён памёр ад пераахаладжэння.[2]
Многія з твораў гурта напісаны на мясцовым нарвежскім дыялекце.
14 студзеня 2004 года Тэр’е Бакен ішоў да сямейнай дзялянкі, але быў засцігнуты незвычайна кепскім на той час надвор’ем і замёрз па дарозе дадому. Пахаваны 27 студзеня ў царкве Стэджэ ў Нарвегіі. У сакавіку 2004 года гурт афіцыйна распаўся.[3]
Альбом-зборнік, які змяшчае ўрыўкі творцасці гурта, Valfar, ein Windir , быў выпушчаны ў 2004 годзе як даніна памяці Valfar. 3 верасня 2004 года ў Осла ўдзельнікі групы далі свой апошні канцэрт.[4]
Трое былых удзельнікаў стварылі групу Vreid, па-іншаму працягваючы свае і памерлага таварыша ідэйныя і музычныя прынцыпы.
У дэма удзельнічаюць Вальфар на вакале, Сорг на гітары і Стэйнгрым на барабанах.
Windir.