Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
World of Warplanes | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Wargaming.net[d] і Persha Studia[d] |
Выдавец | Wargaming.net |
Частка серыі | World of War[d] |
Дата анонсу | 7 чэрвеня 2011 |
Дата выпуску | 12 лістапада 2013 |
Апошняя версія |
|
Жанры | MMORPG, massively multiplayer online game[d] і flight simulation video game[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Windows |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і кааператыўны рэжым[d][1] |
Мовы інтэрфейсу | англійская[1], руская[1], французская[1], нямецкая[1], польская[1], чэшская[1], японская мова[1] і спрошчаная кітайская[d][1] |
Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная мыш і камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«World of Warplanes» (Свет самалётаў) — кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-відэагульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага авіясімулятара ў гістарычным сетынгу Другой сусветнай вайны, распрацаваная беларускай студыяй Wargaming.net сумесна з украінскай Persha Studia. Рэліз гульні адбыўся 12 лістапада 2013 года.
Ідэя аб стварэнні ваенна-паветранага ММО-экшана ўпершыню ўзнікла яшчэ на ранніх стадыях распрацоўкі World of Tanks.
Пра тое, што Wargaming працуе над World of Warplanes, было абвешчана ў чэрвені 2011 года. Кампанія паведаміла аб сваіх новых праектах і падзялілася планамі аб стварэнні авіясімулятара ў рамках трылогіі на выставе Е3 у Лос-Анджэлесе.
На стварэнне працоўнага прататыпа гульні спатрэбілася два месяцы і ў жніўні 2011 года стартавала закрытае альфа-тэсціраванне гульні.
У жніўні 2011 года на выставе Gamescom Wargaming прадэманстравала публіцы першы афіцыйны трэйлер World of Warplanes.
У кастрычніку 2011 года на маскоўскім гейм-шоу ИгроМир быў арганізаваны закрыты паказ альфа-версіі гульні для прэсы.
23 лютага, 2012 кампанія Wargaming абвясціла аб запрашэнні віртуальных пілотаў у Глабальны альфа-тэст World of Warplanes.
1 красавіка 2012 была апублікавана навіна аб цмоках у World of Warplanes. Распрацоўшчыкі неўзабаве прызналіся, што гэта быў розыгрыш.
30 мая 2012 года стартавала закрытае бэта тэсціраванне World of Warplanes. На працягу першых трох месяцаў распрацоўшчыкі атрымалі больш за два мільёны заявак на ўдзел у ЗБТ.
4 красавіку 2013 года, напярэдадні пачатку адкрытага бэта-тэсціравання, у гульні было шэсць баявых лакацый і больш за 80 мадэляў самалётаў з СССР, Германіі, Японіі і ЗША.
12. лістапада 2013 адбыўся рэліз рускамоўнай версіі World of Warplanes. У Еўропе і ЗША гульня выйшла 13 лістапада.
14 лістапада 2014 быў дададзены кланавы функцыянал. Кланавая сістэма стала агульнай з астатнімі гульнямі Wargaming.net: World of Tanks і будучай World of Warships.
Гульня прапануе на выбар каля ста самалётаў з арсеналаў галоўных паветраных звышдзяржаў сярэдзіны XX-га стагоддзя: ЗША, СССР, Германіі, Японіі і Вялікабрытаніі.
Віртуальным пілотам даступны тры класы тэхнікі (знішчальнікі, цяжкія знішчальнікі і штурмавікі).
Усе самалёты валодаюць унікальнымі тэхнічнымі характарыстыкамі і паводзінамі ў баі.
Кожнае нацыянальнае дрэва пачынаецца са стартавага самалёта 1 узроўню, ад якога разыходзяцца шляхі прапампоўкі машын розных класаў. Каб дайсці да найвышэйшых узроўняў, неабходна прайсці праз самалёты ніжэйшых узроўняў і далей, паслядоўна адкрываючы кожны з іх.
У стандартных баях World of Warplanes прымаюць удзел 2 каманды па 15 адзінак авіятэхнікі ў кожнай. Умова перамогі — атрымаць і ўтрымаць перавагу або знішчыць усе самалёты праціўніка. Гульнявая сесія доўжыцца максімум 15 хвілін. Выбар удзельнікаў і карты ажыццяўляецца выпадковым чынам.
Акрамя баявога рэжыму, у гульні даступныя трэніровачныя рэжымы:
Трэніравальны бой. Праходзіць у трэніровачнай пакоі. Можна выбіраць карту і працягласць бою, запрашаць іншых гульцоў для сумеснай трэніроўкі, а таксама дадаваць у бой ботаў.
Гульня падтрымлівае мыш (пяць відаў налад: асабістая, стандартная, вектарная, гібрыдная і свабодная), джойсцік, клавіятуру і геймпад.
Эканамічная сістэма World of Warplanes падобная з мадэллю, якая выкарыстоўваецца ў World of Tanks, і ўлічвае асаблівасці вядзення паветранага бою.
У гульні прадстаўлены тры тыпу рэсурсаў:
Любы гулец можа набыць прэміум-акаўнт, дзеянне якога распаўсюджваецца на World of Tanks і World of Warplanes. Яго наяўнасць забяспечвае 50-працэнтны прырост заробленых крэдытаў і вопыту за кожны бой, а значыць, дазваляе хутчэй дасягнуць жаданай баявой машыны ў дрэве развіцця і эканоміць час, які затрачваецца на прапампоўку.
Гульня распрацавана на тым жа рухавіку, што і [World of Tanks], — BigWorld, які быў спецыяльна адаптаваны пад самалёты.
World of Warplanes уключае ў сябе ваенныя машыны некалькіх ключавых перыядаў у гісторыі самалётабудавання — ад біпланаў 30-х гадоў да рэактыўных знішчальнікаў Карэйскай вайны.
У гульні прадстаўлена на выбар тры асноўных класа тэхнікі: аднаматорныя знішчальнікі, найбольш эфектыўныя ў блізкім манеўраным баі, цяжкія знішчальнікі, небяспечныя для любога саперніка дзякуючы магутнаму ўзбраенню, і штурмавікі — галоўныя паляўнічыя за наземнымі цэлямі. Для кожнага самалёта даступна некалькі тыпаў узбраення, разнастайныя варыянты планёра і рухавікоў.
На момант рэлізу World of Warplanes уключае самалёты Германіі, СССР, ЗША, Японіі і Вялікабрытаніі. Новыя галіны і новыя самалёты будуць дадавацца паступова, у працэсе развіцця гульні.
|
|
|
|
|
У гульні прадстаўлены некалькі вялікіх гульнявых лакацый з дынамічнымі ўмовамі надвор’я. У гульнявых карт ёсць бачная мяжа, пры траплянні за межы якой самалёт гульца аўтаматычна вяртаецца назад; пры гэтым мяжы ўнізе карты няма, гэта значыць можна папросту разбіцца аб зямлю або ўпасці ў акіян. Некаторыя карты створаны па матывах ужо існуючых карт для World of Tanks. Прыкладам такой лакацыі з’яўляецца Эль-Халлуф, які спалучае ў сабе матывы аднайменнай танкавай карты, а таксама элементы ландшафту картак «Пясчаная рака» і «Аэрадром».
На дадзены момант (інфармацыя сапраўдная для версіі 1.4) у гульні прысутнічаюць 14 лакацый (адна з якіх выкарыстоўваецца толькі ў навучанні), таксама ўсе лакацыі падзеленыя на ўзроўні баёў: так, для высокаўзроўневых самалётаў з вялікімі хуткасцямі памеры карт большы, чым для нізкахуткасных пачатковых узроўняў :