Škoda Holding | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | бізнес і прадпрыемства |
Заснаванне | 1859 і 1990 |
Скасавана | 2018 |
Заснавальнікі | Вальдштайны і Эміль Шкода |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | кангламерат, manufacture of steam generators, except central heating hot water boilers[d][3], manufacture of railway locomotives and rolling stock (NACE 30.2)[d][3], manufacture of weapons and ammunition[d][3], manufacture of engines and turbines, except aircraft, vehicle and cycle engines[d][3], machinery industry and plant construction[d][4], vehicle construction[d][4] і ваенная прамысловасць[d][4] |
Матчына кампанія | Reichswerke AG für Waffen-und Maschinenbau Hermann Göring[d][5] |
Даччыныя кампаніі | Omnipol Handels AG[d][6] |
Сайт | skoda.cz |
Škoda Holding a.s. (вымаўляецца Шко́да Хо́лдынг) — адна з найбуйнейшых кампаній Чэхіі, якая спецыялізуецца на машынабудаванні.
Заснавана ў 1859 годзе графам Вальдштайн-Вартэнберк як ліцейная і машынабудаўнічая фабрыка ў горадзе Пльзень.
У 1869 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў інжынер і прадпрымальнік Эміль Шкода (Emil Škoda), прозвішча якога стала гандлёвай маркай. Фабрыка выпускала металічныя вырабы і ліццё для прамысловых аб'ектаў: дэталі для млыноў, чыгуначнага транспарту, электрастанцый (напр. Ніягарскай), элементы шлюзаў (напр. Суэцкага канала), артылерыю і іншы ваенны рыштунак для арміі і флоту як для Аўстра-Венгрыі, так і на экспарт у розныя краіны свету (Мексіка, Японія і інш.).
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе прадпрыемства канцэрна працягнулі працу ў Чэхаславакіі. Канцэрн выпускаў узбраенне і тэхніку, у тым ліку танкі.
Пасля падпісання ў 1938 годзе Мюнхенскага пагаднення, падзелу і нямецкай акупацыі Чэхаславакіі заводы працягнулі працу ў інтарэсах Трэцяга рэйха.
Пад маркай «Шкода» працуюць наступныя прадпрыемствы (некаторыя з іх маюць новых уладальнікаў, пакінуўшы сабе толькі марку):
Найбольш вядомыя ў свеце аўтамабілі маркі «Шкода», а таксама трамваі і лакаматывы.
Сучасны лагатып Шкоды — крылатая страла з трыма стылізаванымі пёрамі ўнутры круга (так званы «індзеец») — існуе з 1923 года.