Ёван Раіч | |
---|---|
сербск.: Јован Рајић | |
Дата нараджэння | 21 верасня 1726 ці 22 лістапада 1726[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1801 (75 гадоў) ці 23 снежня 1801[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, географ, пісьменнік, філосаф, драматург, паэт |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёван Ра́іч (11 лістапада 1726, Срэмскі-Карлаўцы, Сербія — 11 снежня 1801) — сербскі гісторык.
Нарадзіўся ў паселішчы Срэмскі-Карлаўцы, вучыўся ў езуіцкай гімназіі ў Комаране, затым у пратэстанцкай у Шопране і нарэшце ў 1752—1756 гадах вывучаў багаслоўе ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Затым некаторы час выкладаў у Срэмскі-Карлаўцах і Нові-Садзе, а ў 1772 годзе прыняў пострыг у Ковільскім манастыры, дзе ў далейшым стаў архімандрытам і правёў астатак жыцця за сачыненнем літаратурных і гістарычных прац. Пісаў на мностве моў, у тым ліку рускай[2], нямецкай, венгерскай, царкоўнаславянскай і лацінскай.
Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў…» (Исторія разныхъ славенскихъ народовъ, наипаче болгаръ, хорватовъ и сербовъ, изъ тмы забвенія изятая, Вена, 1794—1795, ч. 1—4), у якой найбольшую каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да другой паловы 18 ст. У гэтым творы Раіча адлюстраваўся рост нацыянальнай самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад турэцкай няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.