Ёган Петэр Экерман | |
---|---|
ням.: Johann Peter Eckermann | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, філосаф, настаўнік, бібліятэкар |
Дата нараджэння | 21 верасня 1792[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1854[1][4][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Ёган Петэр Экерман (ням.: Johann Peter Eckermann; 21 верасня 1792, Вінзен, Ніжняя Саксонія — 3 снежня 1854, Веймар) — нямецкі пісьменнік, літаратуразнавец і паэт. Вядомы сваімі даследаваннямі творчасці Ёгана Вольфганга Гётэ, сябрам і сакратаром якога ён быў.
Пасля службы добраахвотнікам на вайне супраць Напалеона I (1813—1814) атрымаў пасаду сакратара ў ваенным дэпартаменце ў Гановеры. У 1817 годзе наведваў гімназію ў Гановеры, затым у 1821—1822 гадах вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце.
З Гётэ Экерман пазнаёміўся ў 1823 годзе, паслаўшы яму свой рукапіс "Beiträge zur Poesie mit besonderer Hinweisung auf Goethe". Пераехаўшы неўзабаве ў Веймар па запрашэнні Гётэ, Экерман зарабляў на жыццё прыватнай выкладчыцкай дзейнасцю, навучаючы сына вялікага герцага Саксен-Веймар-Эйзенахскага. У 1830 годзе ён наведаў Італію разам з сынам Гётэ Аўгустам. У 1838 годзе атрымаў пасаду саветніка вялікага герцага і бібліятэкара вялікай герцагіні.
Экерман унёс значны ўклад у даследаванне творчасці вялікага паэта. Галоўная яго праца - "Гутаркі з Гётэ ў апошнія гады яго жыцця, 1823-32".