Ёнас Трынкунас | |
---|---|
літ.: Jonas Trinkūnas | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2014[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Inija Trinkūnienė[d] |
Род дзейнасці | этнолаг, фалькларыст, рэлігійны лідар, high priest, high priest, філолаг |
Навуковая сфера | этнаграфія |
Альма-матар | Вільнюскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды | Рыцарскі крыж ордэна Гедыміна ВКЛ, Прэмія імя Ёнаса Басанавічуса |
![]() |
Ёнас Трынкунас (28 лютага 1939, Клайпеда — 20 студзеня 2014, Вільнюс) — літоўскі этнолаг, фалькларыст, заснавальнік неапаганскага руху «Рамува», крывіс.
У 1957 годзе скончыў сярэднюю школу ў Коўне. У 1965 годзе скончыў вывучэнне філялогіі на факультэце мовы і літаратуры Вільнюскага ўніверсітэта, атрымаў спэцыяльнасць філолага. У 1969—1973 працаваў аспірантам на кафедры філялогіі. У 1969 годзе заснаваў краязнаўчую суполку «Рамува», з-за чаго ў 1973 годзе быў выгнаны з універсыітэта па палітычных матывах. Праз некаторы час вярнуўся да працы ва ўніверсітэце, працаваў асістэнтам у інстытуце філасофіі і сацыялогіі. У Вільнюскім педагагічным універсітэце выкладаў народную культуру.
У 2002 абраны вярхоўным крывісам Рамувы. Браў удзел у міжнародных канферэнцыях па пытаннях традыцыйных рэлігій. Пісаў артыкулы ў літоскай і французскай прэсе, выдаў некалькі кнігаў. Удзельнік фальклорнага калектыву Kūlgrinda, Садружнасці этнічнай культуры, Народнага дома, Рады справаў Малой Літвы, клуба «Прусы», іншых арганізацый.
Меў жонку Інію, фалькларыстку, заснавальніцу суполкі Kūlgrinda, культурнага сацыёлага і псіхолага, выкладчыцу ў Вільнюскім універсітэце права і бізнэсу, дачок Рымгайлэ, Ветру, Угнэ, Індрэ.
У 1997 року быў узнагароджаны прэміяй імя Ёнаса Басанавічуса. У 2013 годзе атрымаў Рыцарскі крыж ордэна Гедыміна ВКЛ.
Пахаваны на Раканцішкаўскіх могілках у Вільнюсе.