Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ёнішкіс (літ.: Joniškis, традыцыйная беларуская назва — Яні́шкі) — горад у паўночнай Літве, за 14 км ад мяжы з Латвіяй. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ёнішкскага раёна Шаўляйскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 11,1 тыс. чалавек. Янішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
У гістарычных крыніцах паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1526 годзе, калі віленскі біскуп Ян, загадаў пабудаваць у адным з паселішчаў аўкштоцкіх паганцаў касцёл і ўтварыць прыход. Ад імя біскупа і пайшла назва паселішча. Вялікі князь Жыгімонт Ваза 4 ліпеня 1616 года дараваў Янішкам магдэбургскае права і герб.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Янішкі трапілі ў склад Расійскай імперыі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя праз горад прайшла шаша Рыга — Тыльзіт.
У Ёнішкісе, да Другой Сусветнай вайны, жыло шмат яўрэяў. Дзейнічала яўрэйская школа і тры сінагогі. Большасць яўрэяў была забітая пад час вайны.
З 1950 года Ёнішкіс стаў раённым цэнтрам.