Ёран Тэрборн | |
---|---|
Род дзейнасці | сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 23 верасня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Прэмія Леніна[d] (2019) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёран Тэрборн (нар. 23 верасня 1941, Кальмар, Швецыя) — шведскі сацыёлаг, член Акадэміі грамадскіх навук, прафесар сацыялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта, адзін з найцытаванейшых сучасных сацыёлагаў-марксістаў.
Скончыў Лундскі ўніверсітэт, дзе ў 1974 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі.[3]
Працаваў ва ўніверсітэтах Еўропы, Азіі, Афрыкі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[4]. З 2006 года ўзначальваў кафедру сацыялогіі ў Кембрыджы, у 2010 годзе выйшаў на пенсію, але яшчэ выкладае модуль MPhil.
Жыве ў Юнгбіхольме на паўднёвым усходзе Швецыі[5].
Прыхільнік агульнай свабоды і роўнасці, антыімперыялістычных і эгалітарных грамадскіх рухаў[4]. Працуе ў асноўным над глабальнымі даследаваннямі — сямейна-полавыя і гендэрныя адносіны, няроўнасць, шляхі да сучаснасці, гарады і ўлада, фарміраванне сярэдняга класа.
У кнізе The Ideology of Power and the Power of Ideology (1980, Ідэалогія ўлады і ўлада ідэалогіі) Тэрборн адыходзіць ад прац Луі Альцюсера пра фарміраванне ідэалогіі, звяртаецца да ідэалагічных змен, ідэалагічнай будовы класаў і ідэалагічнага панавання. Распрацоўвае матэрыяльную матрыцу ідэалогій і агульную схему фарміравання ідэалогій з постмарксісцкага пункту гледжання.
У кнізе From Marxism to Post Marxism? (2008, Ад марксізма да постмарксізма?) спрабуе сцісла выкласці ўсёабдымную гісторыю развіцця марксісцкай тэорыі і кірункі марксісцкай думкі ў XXI ст.
Шмат публікакуецца ў такіх выданнях, як New Left Review, адметны артыкуламі на тэмы ў агульных палітычных і сацыялагічных межах постмарксізма — перасячэнне класавай структуры грамадства і функцыі дзяржаўнага апарату, фарміраванне ідэалогіі ўнутры суб’ектаў і будучыня марксісцкай традыцыі.
Узнагароджаны Прэміяй Леніна ў 2019 годзе.[6]
Працы апублікаваны мінімум на 24 мовах.
Паасобныя працы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal=
(даведка)