Ёсеф Масапуст (чэшск.: Josef Masopust; 9 лютага1931, Мост — 29 чэрвеня2015, Прага) — чэхаславацкі футбаліст, паўабаронца, трэнер. Адзін з найлепшых ігракоў у гісторыі чэхаславацкага і чэшскага футбола. Найлепшы футбаліст у гісторыі Чэхіі па версіі часопіса «Гол». Лідар зборнай, якая выйшла ў фінал чэмпіянату свету 1962 года, у якім забіў адзіны гол сваёй каманды. Найлепшы футбаліст Еўропы — 1962. Па версіі МФФІІС знаходзіцца на 41-м месцы сярод найлепшых футбалістаў свету і 38-м сярод найлепшых гульцоў Еўропы XX стагоддзя. Займае 61-е сярод найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю футбола па версіі Placar. Уваходзіць у спіс найлепшых футбалістаў свету па версіях Planète Foot і Voetbal International. Член ФІФА 100. Імем Масапуста названа футбольная акадэмія ў Чэхіі.
Зноскі
↑ абвCzech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.