Іаган Крыштоф Глаўбіц | |
---|---|
![]() Брама базыльянскага манастыра (1761, Вільня) | |
Дата нараджэння | каля 1700 |
Месца нараджэння | Сілезія |
Дата смерці | 30 сакавіка 1767 |
Месца смерці | Вільня |
Грамадзянства |
![]() |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вільня, Полацк |
Архітэктурны стыль | барока |
Найважнейшыя пабудовы |
Касцёл Святой Кацярыны Полацкі Сафійскі сабор Касцёл Св. Пятра і Паўла і кляштар базыльян у Беразвеччы |
Рэстаўрацыя помнікаў | Касцёл Святых Янаў |
![]() |
Іаган (Ян) Крыштоф Глаўбіц (літ.: Jonas Kristupas Glaubicas, польск.: Jan Krzysztof Glaubitz; каля 1700, Свідніца — 30 сакавіка 1767, Вільня) — стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік віленскага барока, адзін з найбольш запатрабаваных архітэктараў Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVIII стагоддзя[1].
Верагодна, нарадзіўся ў Сілезіі, хоць выказваліся здагадкі аб тым, што ён быў выхадцам Вільні. Мяркуючы па формах і арнаменту яго ранніх твораў, якія нагадваюць ранняе нямецкае ракако, архітэктуру вывучаў у Паўднёвай Германіі.
Спусташальныя пажары 1737, 1748 і 1749 гадоў нанеслі глыбокія пашкоджанні кварталам Старога горада Вільні. Глаўбіц удзельнічаў у работах па аднаўленні, рэканструкцыі і будаўніцтве ансамбляў і асобных будынкаў — у першую чаргу дома па вуліцы Швянта Мікалаяус (Švento Mikalojaus g.), у якім ён сам жыў са сваёй сям’ёй да 1749 года. У 1749 годзе Глаўбіц арандаваў у абшчыны евангелікаў-лютэран вялікі кутні дом, адбудаваў яго і жыў у ім да апошняга дня.
Да 1737 года Глаўбіц быў членам савета і архітэктарам абшчыны евангелікаў-лютэран. У 1737—1744 гадах ён адбудаваў і рэканструяваў ў формах позняга барока храм евангелікаў-лютэран і прылеглыя будынка абшчыны. Па яго праекце і пры яго ўдзеле ў 1741—1742 гадах ў храме быў збудаваны пышны барочны алтар.
Па яго праектах у Вільні пабудаваныя ці рэканструяваныя храмы розных канфесій:
Па праектах Глаўбіц рэканструяваліся жылыя дамы ў Літве, будаваліся палацы і касцёлы ў Беларусі. Сярод адноўленых і рэканструяваных ім будынкаў у Вільні — дом Салтаноўскага (1739), Мюлера (1741—1742 і 1749—1749).
У 1762 годзе ён падрыхтаваў план рэканструкцыі палаца Алізараў (Лапацінскага) у Вільні. М. Лапацінскі набыў будынак на ўчастку ля скрыжавання цяперашніх вуліц Шылтадаржа і Бярнардзіну ў Старым горадзе і праект рэканструкцыі заказаў у Глаўбіца. Работы выконваліся спачатку архітэктарам Андрысам (памёр у 1765), затым Фрэзерам[5]. Гісторык архітэктуры Юльюш Клос адзначаў цікавыя архітэктурныя матывы, характэрныя для пераходнай эпохі ад ракако да класіцызму[6].
У 1748—1765 гадах Глаўбіц працаваў над рэканструкцыяй базыльянскага кафедральнага сабора Святой Сафіі і ўзвядзеннем кляштарнага корпуса ў Полацку[1]; верагодна, самы высокі і самы вялікі па сваіх памерах барочны будынак у Беларусі. У лік галоўных яго прац ставіцца таксама касцёла кармелітаў у Глыбокім. У 1748—1749 ён спраектаваў і пабудаваў двухпавярховы палац мітрапаліта Ф. Грабніцкага каля Полацка. Як лічыць беларускі даследчык А. Ярашэвіч, па праекце Глаўбіца мог быць пабудаваны касцёл Святога Міхала Арханёла ў Івянцы[7].
Сярод іншых работ на Беларусі: перапрацоўка праекта Свята-Аляксандра-Неўская царква ў в. Сталавічы (Баранавіцкі раён) 1743-46, рэканструкцыя касцёла кармелітаў у Мсціславе (1746-50), архірэйскі палац у Магілёве (1762-85)[1].
Часта сярод пабудоў архітэктара згадваецца[1] трохнефны Крыжаўзвіжанскі касцёл у Лідзе, аднак польскі даследчык К. Пызель лічыць, што ні час узвядзення храма, ні яго стылістычныя асаблівасці не дазваляюць казаць пра аўтарства Глаўбіца[8].
Яго пабудовам уласцівы арыгінальныя рысы віленскага барока, які адрозніваецца вытанчанасцю формаў і дэкаратыўнасцю. Яркая асаблівасць створанага Глаўбіцам стылю — дзве, як правіла, высокія і лёгкія вежы галоўнага фасада з ярусамі, па-рознаму ўпрыгожанымі.
Імем Глаўбіц названа адна з вуліц (Jono Glaubico gatvė) у раёне Вільні Пашылайчай[9].