Іаган Фрыдрых Струэнзэ | |
---|---|
дацк.: Johann Friis Struensee | |
Нараджэнне |
5 жніўня 1737[1][2][…] |
Смерць |
28 красавіка 1772[1][2][…] (34 гады) |
Бацька | Adam Struensee[d][3] |
Маці | Maria Dorothea Carl[d][3] |
Дзеці | Луіза Аўгуста Дацкая[d] |
Веравызнанне | атэізм |
Адукацыя | |
Аўтограф | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Фрыдрых Струэнзэ, таксама Іаган Фрэдэрык Стру́энсе[4] (ням.: Johann Friedrich Struensee; 5 жніўня 1737 — 28 красавіка 1772) — дацкі дзяржаўны дзеяч, немец па паходжанні і выхаванні, фаварыт каралевы Караліны Мацільды, арганізатар рэформаў у духу Асветніцтва. Граф (1771)[4].
Нарадзіўся ў горадзе Гале (Германія). З 1768 года ўрач і фактычны дарадца караля Крысціяна VII[4]. Пасля адстаўкі міністра замежных спраў Даніі ў 1770 годзе сканцэнтраваў у сваіх руках дзяржаўную ўладу. У 1771 годзе — тайны кабінет-міністр[4]. Арыштаваны ў выніку палацавага перавароту ў ноч 17 студзеня 1772 года[4]. Пакараны смерцю.
Струэнзэ было дадзена паўнамоцтва выдаваць ад імя караля ўказы і рэскрыпты, нібыта перададзеныя яму каралём вусна; указы гэтыя змацоўваліся пячаткай тайнага каралеўскага кабінета, кіраўніком якога быў сам Струэнзэ, і мелі сілу ўказаў, змацаваных подпісам караля. Атрымаўшы такую нечуваную ўладу, Струэнзэ пачаў кіраваць краінай. У два гады яго кіравання ім было намечана і збольшага праведзена да 600 больш ці менш буйных дзяржаўных мерапрыемстваў.
Рэформы гэтыя зводзіліся да наступнага: свабоды друку, дасягнуць у дзейнасці вышэйшых органаў урадавай ўлады большай хуткасці, парадку і прастаты, устанаўленню цвёрдага дзяржаўнага бюджэту, упарадкавання дзяржаўных фінансаў, паляпшэння судаводства, адмены катаванняў, знішчэння заступніцкай сістэмы, падняцця земляробства, у сувязі з паляпшэннем становішча сялян, замена натуральных павіннасцяў грашовымі, пералічэння некаторых даходаў (як зундская пошліна) з каралеўскіх ў дзяржаўныя, абмежаванне празмернай раздачы ордэнскіх знакаў і тытулаў, роўнасць правоў грамадзян (у прыватнасці, роўнасць байструкоў і законных дзяцей), адмена шматлікіх прэрагатыў дваранства. Многія рэформы Струэнзэ засноўваліся на здаровых, разумных пачатках, іншыя былі заўчасныя, некаторыя прыняты занадта неабдумана.
Пасля арышту і пакарання смерцю Струэнзэ яго рэформы былі скасаваны[4].
Іаган Фрыдрых Струэнзэ на Вікісховішчы |