Іаханес Андрэас Грыб Фібігер | |
---|---|
дацк.: Johannes Andreas Grib Fibiger | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1867[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1928[3][4][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Эльфрыда Фібігер[d] |
Род дзейнасці | урач, хімік, выкладчык універсітэта, бактэрыёлаг, паразітолаг, патолагаанатам, заолаг, анатам |
Навуковая сфера | мікрабіялогія і паталагічная анатомія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Кох і Эміль Адольф фон Берынг |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаханес Андрэас Грыб Фі́́бігер (дацк.: Johannes Andreas Grib Fibiger; 23 красавіка 1867, Сількебарг, Данія — 30 студзеня 1928, Капенгаген) — дацкі патолагаанатам і мікрабіёлаг. Прафесар. Член Каралеўскай дацкай Акадэміі навук. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1926).
Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, працаваў у ім (прафесар паталогіі з 1900 года). Вучань Р. Коха і Э. А. фон Берынга. У 1900—1905 гг. — дырэктар Інстытута клінічнай бактэрыялогіі.
Аўтар навуковых прац па эксперыментальнай анкалогіі, уздзеянню канцэрагенаў на арганізм.