Іахім Пацінір

Іахім Пацінір
Фатаграфія
Дата нараджэння 1480[1][2][…] ці 1475[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1524(1524-10-05)[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр гістарычны жывапіс
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іахім Паціні́р (нідэрл. Patinir, Patinier, Patenier; каля 1480, Дынан, правінцыі Намюр, Валонія, Бельгія — 5 кастрычніка 1524, Антверпен, Бельгія) — фламандскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў еўрапейскага пейзажнага жывапісу.

Нарадзіўся ў Дынане. Пра жыццё мастака вядома няшмат. У 1515 годзе Пацінір уступіў у Гільдыю жывапісцаў Антверпена. У 1521 годзе ён пазнаёміўся з Альбрэхтам Дзюрэрам, які ў гэты час падарожнічаў па Нідэрландах. Няма дакладных дадзеных пра тое, дзе і ў каго вучыўся Пацінір, але зусім ясна, што ён выдатна ведаў працы больш ранніх майстроў і падтрымліваў адносіны са сваімі сучаснікамі, у тым ліку Герардам Давідам, Іеранімам Босхам і Дзюрэрам. Пэндзлю Пацініра прыпісваюць вялікую колькасць пейзажаў.

Мастак памёр у Антверпене 5 кастрычніка 1524 г.

  1. Art UK — 2003. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Joachim Patenir // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://kmska.be/collection/work/data/rr37i5 Праверана 2 мая 2024.
  4. Joachim Patinir // RKDartists
  5. RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.