Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Іван Аляксандравіч Маеўскі | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 мая 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Цэле | ||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Маеўскі (нар. 5 мая 1988, Магдэбург, ГДР) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2015—2021). У цяперашні час працуе трэнерам у славенскім клубе «Цэле».
Займаўся футболам у ДЮСШ горада Рэчыцы, але не здолеў трапіць у мясцовы «Ведрыч-97». Таму пасля заканчэння школы паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У пачатку 2008 года трапіў на прагляд у калінкавіцкую «Вертыкаль» і ў выніку правёў у гэтым клубе сезон 2008. Пасля заканчэння сезона па рэкамендацыі свайго аднаклубніка Руслана Белаша трапіў на прагляд у сталічны МТЗ-РІПА[4].
Па выніках прагляду Маеўскі падпісаў з МТЗ-РІПА трохгадовы кантракт. Спачатку выступаў за дубль, а ў 2010 годзе стаў іграком асновы мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»).
Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года стаў іграком «Мінска». Хутка замацаваўся ў аснове, звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, часам гуляў на флангу. У чэрвені і ліпені 2013 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам[5].
Сезон 2014 распачынаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць бліжэй да чужой брамы. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў кастрычніку. У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні кантракта з «Мінскам», але неўзабаве Іван адправіўся на прагляд у польскую «Завішу».
У студзені 2015 года перайшоў у клуб польскай Экстраклясы «Завіша» з Быдгашчы[6]. У клубе адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў адным з вядучых ігракоў каманды. Некалькі разоў трапляў у зборную тура Экстраклясы па версіі розных спартыўных выданняў[7][8]. Вясной 2015 года цікавасць да Маеўскага сталі праяўляць вядучыя клубы Польшчы, як то «Лех» і «Легія»[9].
Да прыходу Маеўскага «Завіша» са значным адрывам ад канкурэнтаў займала апошняе месца ў турнірнай табліцы. Пасля зімовага перапынку, калі каманду папоўнілі Маеўскі і шэраг іншых ігракоў, «Завіша» выдала васьміматчавую серыю без паражэнняў і пачала выратоўвацца са свайго становішча. У выніку, клуб з Быдгашчы сумеў узняцца на перадапошні радок, але ўсё роўна пакінуў Экстраклясу.
Згодна з пунктам кантракта, Маеўскі ў выпадку вылету з Экстраклясы мог пакінуць «Завішу». Цікавасць да Маеўскага меў шэраг польскіх клубаў (прадметную цікавасць праяўляла «Погань» са Шчэціна), аднак уладальнік «Завішы» Радаслаў Осух адмовіўся адпускаць паўабаронцу, патрабуючы агавораную ў кантракце кампенсацыю[10].
У канцы чэрвеня 2015 года стала вядома, што Маеўскі можа працягнуць кар’еру ў расійскім «Анжы», які пагадзіўся заплаціць за іграка патрэбную суму[11]. У выніку, пасля прагляду Іван 6 ліпеня падпісаў трохгадовы кантракт з махачкалінскім клубам[12].
У складзе «Анжы» адразу стаў асноўным апорным паўабаронцам. У верасні 2015 года атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў сакавіку 2016 года. 14 жніўня 2016 года забіў свой адзіны гол за «Анжы», які прынёс махачкалінцам перамогу над тульскім «Арсеналам» (1:0). У снежні 2016 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем клуба Іван можа пакінуць «Анжы». 18 студзеня 2017 года кантракт махачкалінцаў з паўабаронцам па пагадненні бакоў быў разарваны[13].
Пасля зыходу з «Анжы» цікавасць да Маеўскага праяўлялі некалькі клубаў, як то расійскі «Арэнбург» і кіпрскі АПОЭЛ. 26 студзеня 2017 года казахстанская «Астана» абвясціла аб падпісанні кантракта з Маеўскім[14]. Па выніках сезона 2017 разам з «Астаной» стаў чэмпіёнам Казахстана, у наступныя два гады паўтараў поспех. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Астаной»[15].
У снежні 2020 года пакінуў казахстанскі клуб[16].
У студзені 2021 года валгаградскі «Ротар» афіцыйна абвясціў ад падпісанні кантракта з Маеўскім[17]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пасля страціў месца ў аснове. Па выніках сезона 2020/21 «Ротар» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2021 года паўабаронца пакінуў клуб[18].
У ліпені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт са славенскім клубам «Цэле»[19]. У сезоне 2021/22 рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе, а ў сезоне 2022/23 амаль не выхадзіў на поле. Летам 2023 года завяршыў кар’еру, аднак застаўся ў «Цэле» ў якасці трэнера[20]. 18 мая 2024 года згуляў за «Цэле» ў матчы супраць «Радамля», выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне[21].
У сакавіку 2015 года Маеўскі быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі новым галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам[22]. 27 сакавіка 2015 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў адборачным матчы Еўра-2016 супраць Македоніі[23].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | Д3 | Вертыкаль | 29 | 5 | |
2009 | Д1 | МТЗ-РІПА | 5 | 0 | |
2010 | Д1 | Партызан | 31 | 4 | |
2011 | Д2 | Партызан | 27 | 4 | |
2012 | Д1 | Мінск | 23 | 1 | |
2013 | Д1 | Мінск | 24 | 0 | |
2014 | Д1 | Мінск | 23 | 3 | |
2014/15 (2) | Д1 | Завіша | 18 | 1 | |
2015/16 | Д1 | Анжы | 18 | 0 | |
2016/17 (1) | Д1 | Анжы | 14 | 1 | |
2017 | Д1 | Астана | 30 | 3 | |
2018 | Д1 | Астана | 25 | 0 | |
2019 | Д1 | Астана | 26 | 2 | |
2020 | Д1 | Астана | 15 | 1 | |
2020/21 (2) | Д1 | Ротар | 5 | 0 | |
2021/22 | Д1 | Цэле | 23 | 1 | |
2022/23 | Д1 | Цэле | 2 | 1 | |
2023/24 | Д1 | Цэле | 1 | 0 |