![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Іван Васілевіч Бахар | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 ліпеня 1998[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 177 см[3] | ||||||||||||||||||
Вага | 60 кг[4] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Іван Бахар (нар. 10 ліпеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 29 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне матча супраць брэсцкага «Дынама» (5:2) і стаўшы такім чынам наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі 2014.
У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль мінчан, толькі эпізадычна з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Бахар разам з іншымі маладымі ігракамі стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу. Нярэдка выхадзіў у стартавым складзе мінчан, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага паўабаронцы.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[5]. У сезоне 2018 стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У сакавіку 2019 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Мінскам»[6]. У сезоне 2019 працягваў трывала гуляць у стартавым складзе, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.
У снежні 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама»[7], дзе таксама замацаваўся ў аснове. У 2021 годзе шмат адсутнічаў з-за траўмы, у 2022 годзе вярнуў месца ў аснове, з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У снежні 2022 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы[8]. Па выніках сезона 2022/23 «Хапаэль Ірані» страціў месца ў элітным дывізіёне, і ў маі 2023 года нападнік паведаміў, што пакідае клуб[9].
З чэрвеня 2023 года стаў трэніравацца з мінскім «Дынама» і ў ліпені падпісаў кантракт з клубам[10]. У снежні 2023 года перайшоў у тульскі «Арсенал»[11]. У чэрвені 2024 года вярнуўся ў «Дынама»[12].
У 2014—2015 выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17), якой дапамог выйсці ў элітны раўнд чэмпіянату Еўропы.
Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. На наступны год у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы забіў вырашальны гол у матчы супраць Балгарыі (1:0), які дапамог беларусам выйсці ў элітны раўнд.
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). Стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.
6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2014 | Д1 | Мінск | 1 | 0 |
2015 | Д1 | Мінск | 2 | 0 |
2016 | Д1 | Мінск | 1 | 0 |
2017 | Д1 | Мінск | 23 | 2 |
2018 | Д1 | Мінск | 25 | 5 |
2019 | Д1 | Мінск | 29 | 7 |
2020 | Д1 | Дынама | 29 | 7 |
2021 | Д1 | Дынама | 18 | 4 |
2022 | Д1 | Дынама | 30 | 11 |
2022/23 (2) | Д1 | Хапаэль Ірані | 14 | 2 |
2023 (2) | Д1 | Дынама | 14 | 5 |
2023/24 (2) | Д2 | Арсенал | 10 | 0 |