Ігар Мікалаевіч Ясуловіч | |
---|---|
руск.: Игорь Николаевич Ясулович | |
Дата нараджэння | 24 верасня 1941 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 жніўня 2023[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Alexey Yasulovich[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, выкладчык, тэатральны педагог, кінасцэнарыст, выкладчык універсітэта |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0946670 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Мікалаевіч Ясуловіч (руск.: И́горь Никола́евич Ясуло́вич; нар. 24 верасня 1941, сяло Рэйнсфельд, Куйбышаўская вобласць — 19 жніўня 2023[2], Масква, Расія) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001) і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2000).
Продкі бацькі па паходжанні — беларусы. Дзяцінства правёў у горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці. У 1962 годзе скончыў акцёрскі і ў 1974 годзе — рэжысёрскі факультэт УДІКа.
З 1962 года — акцёр Эксперыментальнага тэатра-студыі пантамімы («Эктэмім»), у 1964—1994 гадах — Тэатра-студыі кінаакцёра, з 1994 года — Маскоўскага ТЮГа.
У кіно з 1961 года (больш за 320 роляў, першая роля — малады пасажыр цягніка — у фільме «У дарозе»), здымаўся пераважна ў ролях другога плана і эпізодах.
Ігар Ясуловіч — уладальнік унікальнага вядомага голаса, прыгожага тэнаральнага тэмбру, багатага эмацыйнымі адценнямі. Займаўся агучваннем фільмаў і мультфільмаў.
Рэжысёр-пастаноўшчык некалькіх фільмаў.
Сумесна з Аляксандрам Цітэлем выкладаў усваёй майстэрні ў ГІТІСе, на факультэце акцёрскага мастацтва музычнага тэатра. Таксама вёў сваю акцёрскую майстэрню ва УДІК.
Памёр 19 жніўня 2023 года ў Маскве[3].