Ігар Пашэвіч | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол[1][2] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзіўся |
8 снежня 1991 (33 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Рост | 194 см |
Вага | 97 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Пятровіч Пашэ́віч (нар. 8 снежня 1991, Мазыр, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр. Майстар спорту міжнароднага класа па акадэмічным веславанні. Сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы.
Скончыў у 2009 годзе Мазырскі філіял Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву[3].
На Чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2009 года ў двойцы без рулявога з Міхаілам Аскеркам заняў 9-е месца. На Чэмпіянаце свету сярод моладзі 2010 года ў двойцы без рулявога з Яўгенам Аляхновічам заняў 8-е месца, у 2011 годзе — 13-е месца, у 2012 годзе — 7-е месца. На Чэмпіянаце свету сярод моладзі 2013 года ў васьмёрцы з рулявым заняў 8-е месца[4].
На Чэмпіянаце свету 2014 года ў васьмёрцы з рулявым заняў толькі 11-е месца. На Чэмпіянаце Еўропы ў тым жа годзе ў васьмёрцы з рулявым заняў 6-е месца[4].
На першым этапе Кубку свету 2015 года ў чацвёрцы без рулявога знаяў першае месца. У тым жа годзе Чэмпіянаце свету ў чацвёрцы без рулявога заняў 8-е месца. Бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 2015 года ў чацвёрцы без рулявога[4].
Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года ў чацвёрцы без рулявога[4].
Студэнт факультэта фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна[3].