У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кліменка.
Ігар Уладзіміравіч Кліменка (укр.: Ігор Володимирович Клименко; нар. 25 кастрычніка 1972, Кіеў, Украіна) — міністр унутраных спраў Украіны, з 18 студзеня па 7 лютага 2023 — выконваючы абавязкі міністра[2]; генерал паліцыі 1-га рангу (2021), доктар псіхалагічных навук (2019), у мінулым кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны.
- Скончыў Харкаўскі ваенны ўніверсітэт (1994), Адэскі ўніверсітэт, магістратуру Днепрапятроўскага ўніверсітэта МУС (2014).
- З 1989 па 1994 — вучыўся ў Харкаўскім ваенным універсітэце.
- З 1994 па 1997 праходзіў службу на пасадзе начальніка разліку ракетнай брыгады (в/ч А1667)
- З 1998 па 2004 праходзіў службу ў органах унутраных спраў на пасадах псіхолага, начальніка аддзялення цэнтра практычнай псіхалогіі УМУС у Харкаўскай вобласці, начальніка цэнтра практычнай псіхалогіі Дэпартамента кадравага забеспячэння МУС Украіны.
- З 2011 знаходзіўся на пасадах намесніка, начальніка ўпраўлення інспекцыі па асабоваму складу ДКЗ МУС Украіны.
- Са снежня 2011 па сакавік 2014 — начальнік упраўлення прафесійнай падрыхтоўкі і адукацыі ДКЗ МУС Украіны.
- У кастрычніку 2013 абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Юрыдычная псіхалогія»[3].
- У 2014 скончыў магістратуру Днепрапятроўскага дзяржаўнага універсітэта ўнутраных спраў па спецыяльнасці «Правазнаўства».
- З 2014 — намеснік начальніка Дэпартамента кадравага забеспячэння.
- З 2015 па 2017 год узначальваў Дэпартамент кадравага забеспячэння нацыянальнай паліцыі Украіны.
- З кастрычніка 2017 знаходзіўся на пасадзе намесніка старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны — начальніка Дэпартамента кадравага забеспячэння, а з сакавіка 2018 — стаў намеснікам старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны.
- У 2019 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара псіхалагічных навук на тэму Тэорыя і практыка псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі паліцэйскіх па спецыяльнасці «Юрыдычная псіхалогія»[4].
- З 25 верасня 2019 па 20 студзеня 2023 года — Старшыня Нацыянальнай паліцыі Украіны[5].
- З 18 студзеня 2023 года — урад прызначыў Ігара Кліменку намеснікам міністра ўнутраных спраў і ўсклаў на яго выкананне абавязкаў міністра ўнутраных спраў пасля гібелі кіраўніцтва міністэрства ў авіякатастрофе ў Браварах[2].
- 7 лютага 2023 года Вярхоўная Рада прызначыла Ігара Уладзіміравіча міністрам унутраных спраў Украіны[6]
- Са снежня 2001 года па сакавік 2002 — спецыяльны супрацоўнік Спецыяльнага міратворчага цэнтра пры МУС Украіны.
- З сакавіка 2002 па чэрвень 2002 — праходзіў службу ў складзе аператыўнага ўзвода спецыяльнага міратворчага падраздзялення МУС Украіны ў Косава, Югаславія.
- Генерал паліцыі 3-га рангу (2017)[7]
- Генерал паліцыі 2-га рангу (2020)[8]
- Генерал паліцыі 1-га рангу (2021)[9]
- Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара псіхалагічных навук[10]
- Узаемасувязі жыццястойкасці і складнікаў самаарганізацыі дзейнасці курсантаў — будучых праваахоўнікаў у кантэксце праграмы псіхалагічнага суправаджэння[11]
- медаль «Абаронцу Айчыны»
- адзнака МУС Украіны «За добрасумленную службу» — I, II, III ступені
- адзнака МУС Нагрудны знак «За адзнаку ў службе» — I, II ступені
- «Ганаровы знак МУС Украіны»
- адзнака МУС Украіны «За бяспеку народа» II ступені
- Нагрудны знак «Крыж Славы»
- адзнака МУС Украіны «Агнястрэльная зброя»
Зноскі