Іеранім Босх | |
---|---|
нідэрл.: Jheronimus Bosch | |
| |
Імя пры нараджэнні | Ерун Антанісон ван Акен |
Дата нараджэння | каля 1450[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | жнівень 1516[2][3] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Антоніс ван Аакен[d][2][4] |
Жонка | Aleyt Goyaerts van den Meerveen[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | рэлігійны жывапіс[d][5], жанравы жывапіс[5], гістарычны жывапіс[5], партрэт[5] і алегорыя[d][4] |
Мастацкі кірунак | Паўночнае Адраджэнне |
Вядомыя працы | карціны, трыпціхі, малюнкі |
Уплыў |
Гертген тот Сінт Янс Ганс Мемлінг Ян ван Эйк |
Уплыў на |
сюррэалізм Пітэр Брэйгель Старэйшы Квенцін Масейс Іахім Пацінір |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іеранім Босх, сапр.: Іеранім ван ААКЕН (лац.: Jheronimus Bosh; каля 1450, Хертагенбос, Герцагства Латарынгія — 9 жніўня 1516, Хертагенбос, Свяшчэнная Рымская імперыя) — надзвычай пладавіты мастак эпохі ранняга Паўночнага Адраджэння 15-16 ст. Большасць яго прац прысвечаная тэме грэхападзення чалавека, яго заганам.
Аб жывапісцу захавалася вельмі мала звестак. Вядома, што нарадзіўся ён у невялікім гарадку Хертогенбосе на Брабанце, дзе і пражыў усё жыццё. Жадаючы вылучыць сябе з сямейства мастакоў Акена, жывапісец у якасці псеўданіма бярэ заканчэнне назвы роднага горада. Дакладна невядомы даты стварэння і назвы большасці яго работ, а існуючыя паступова замацаваліся ў музейных каталогах XIX—XX ст.
У творах мастака відавочныя сувязь з народнымі павер’ямі, фальклорам, цяга не толькі да вытанчанага, узнёслага, але і да містычнага, змрочнага, ганебнага і нізкага, нават брыдкага. Такія рысы ўвасобіліся ў алегарычна-рэлігійных ці фантастычных выявах. Яго мастацтва адкрывае ў навакольным свеце грознае царства зла, адлюстроўвае заганы пагрузлага ў распусце чалавецтва.[6]
Каб наблізіцца да разумення творчасці Босха, трэба мець на ўвазе вялікую ролю сімвалаў, у якія ўкладваўся значны сэнс. Выяўляючыасобныя прадметы, жывёл, птушак, мастак указвае і на грахоўныя, нізкія праявы жыцця, маралізуе, павучае. Не абыходзіцьувагай і маральныя праблемы, што добра відаць па шматчасткавай кампазіцыі «Сем смертных грахоў» (1475—1480), дзе ў сегментах усёбачнага Боскага вока мастак паказаў такія заганныя з’явы, як лянота, абжорлівасць, гардыня, гнеў, сквапнасць, зайздрасць. У вуглах дошкі выяўлены так званыя «Чатыры апошнія рэчы»: смерць, Страшны суд, Рай і Пекла. У алегарычнай карціне «Карабель дурняў» (1500—1510) мастак высмейвае не столькі манахаў, колькі звычайных людзей, схільных прымацьусё на веру.
Асобныя творы Босха напісаны на сюжэты Свяшчэннага Пісання, як, напрыклад, «Гэта чалавек» (1480—1485), «Нясенне крыжа» (1490—1500), «Іаан Хрысціцель у пустыні», «Святы Хрыстафор» (абодва — 1504—1505), «Святы Іеранім за малітвай» (1505), «Блудны сын», «Каранаванне цярновым вянцом» (абодва — 1510). Але і ў гэтых работах майстар верны сваім прынцыпам — глядач заўсёды распазнае расстаўленыя акцэнты ў паказе дабра і зла. Захавалася некалькі вялікіх трыпціхаў мастака, асобныя з якіх маглі быць алтарнымі: «Воз сена» (1500—1502), «Сад зямных уцех» (1500—1510), «Страшны суд» (1504), «Святыя пустэльнікі» (каля 1505), «Спакушэнне Святога Антонія» (1505—1506), «Пакланенне вешчуноў» (1510).
«Сад зямных уцех» — адна з самых вядомых работ Босха, якая атрымала сваю назву па змесце яе цэнтральнай часткі. Асноўная тэма — грэх юрлівасці. На знешніх баках створак паказаны Свет на трэці дзень стварэння Богам. Яго спакойны выгляд нічым не прадракае таго, што адкрывае трыпціх. У правай частцы мастак выяўляе сцэну ў Раю, дзе прадстаюць Творца, Адам і Ева, узвышаецца фантастычнае збудаванне — Крыніца жыцця, гуляюць жывёлы. У цэнтральнай расказваецца аб сапраўдным садзе ўцех: на фоне зеляніны паказаны аголеныя фігуры мужчын і жанчын, якія адпачываюць, ласуюцца садавіной, купаюцца ў возеры, кахаюць. Але такая ідылія не мае нічога агульнага з бестурботным «дзяцінствам чалавецтва». Для Босха такі сад — гэта свет, згвалчаны распустай.
Калі ў цэнтральнай частцы трыпціха як бы ўвасоблены эратычны сон, то ў правай — жудасныя прывіды Пекла. Тут выяўлены музычныя інструменты, якія пераўтвораны ў прылады катаванняў, пачвары з рыбінымі ці птушынымі галовамі, дэманы і д’яблы, палаючыя дамы, агонь ад якіх надае вадзе ў возеры выгляд крыві, грэшнікі, што церпяць пакуты за свае зямныя грахі. Жахлівыя сцэны, паказаныя Босхам, — гэта не столькі яго ўласныя ўяўленні, колькі своеасаблівае выказванне крызісных з’яў, якія ахапілі тагачаснае грамадства.