Іліндэнска-Праабражэнскае паўстанне | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | жнівень — верасень 1903 года[1] | ||
Месца | Македонія, Косаўскі вілает, Адрыянопальскі вілает, Саланіцкі вілает у Атаманскай імперыі | ||
Вынік | Параза паўстання | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
![]() |
Іліндэнска-Праабражэнскае паўстанне 1903 года — паўстанне насельніцтва Македоніі і Одрынскай Фракіі супраць улады Асманскай імперыі. У паўстанні ўзялі ўдзел пераважна македонскія і фракійскія балгары-экзархісты, а таксама балгары-патрыяршысты, арумыны і часткова сербаманы[2].
У пачатку XX стагоддзя Асманская імперыя знаходзілася ў заняпадзе, і яе землі ва Усходняй Еўропе ўжо на працягу больш 500 гадоў пераходзілі ў рукі новых кіранікоў. Македонія і Фракія былі рэгіёнамі з вельмі пярэстым складам насельніцтвы, пры гэтым яны яшчэ знаходзіліся пад кантролем асманаў. Кожная з суседніх хрысціянскіх дзяржаў — Сербія, Балгарыя і Грэцыя — падавалі свае прэтэнзіі на Македонію і Фракію, выходзячы з розных гістарычных і рэлігійных падстаў[3]. Змаганне за кантроль над гэтымі тэрыторыямі праходзіла галоўным чынам з дапамогай прапагандысцкіх кампаній, а таксама праз цэрквы і школы[3][4]. Найболей буйнай нацыяналістычнай арганізацыяй у рэгіёне была Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя (УМОРА), заснаваная ў Салоніках у 1893 годзе. Колькасць арганізацыі ўвесь час змянялася да і пасля паўстання. Яе грунт складалі балгары, якія падтрымвалі ідэю аўтаноміі Македоніі і Адрыянапаля ў складзе Асманскай імперыі пад лозунгам «Македонія для македонцаў»[4]. Ва УМОРА сталі ўлівацца члены Вярхоўнага македонскага камітэта (ВМК), утворанага ў 1894 годзе ў Сафіі. Гэта група неафіцыйна называлася супрэмістамі і выступала за далучэнне рэгіёна да Балгарыі[5].
Правае крыло УМОРА — Хрысце Матаў, Хрысце Татарчаў і іншыя — разлічваючы на падтрымку балканскіх і заходнееўрапейскіх, патрабавала паскорыць выступ. Левае ж, рэвалюцыйна-демократичекое крыло, прадстаўленае членамі ВМК, — Герча Петраў і іншыя — лічыла, што паўстанне можа перамагчы толькі пры падтрымцы дэмакратычных сіл Турцыі і балканскіх краін, і таму настойвала на адкладзе паўстання з мэтай больш стараннай да яго падрыхтоўкі, аднак, калі паўстанне бліснула — левыя таксама прынялі ў ім удзел[3][6][7].
Пад канец красавіка 1903 года група маладых анархістаў-выпускнікоў Салунскай балгарскай мужчынскай гімназіі правялі серыю тэрактаў у Салоніках з мэтай прыцягнуць увагу да ўціскаў мясцовага насельніцтва ў Македоніі з боку туркаў. У адказ турэцкія салдаты і башыбузукі правялі акцыі застрашвання супраць балгар у Салоніках, а потым у Бітоле.
Гэтыя падзеі паскорылі пачатак паўстання. УМОРА пад кіраўніцтвам ад Івана Гарганава прыняла рашэнне пра ваенную падтрымку паўстання. Сам Гарганаў не браў удзел у паўстанні, бо быў арыштаваны і сасланы на Родас. Паўстанне пачалося ў Ільін дзень 2 жніўня 1903 года (адсюль і назва) і ахапіла галоўным чынам гарыстую паўднёва-заходнюю частку Македоніі, Бітольскі вілает. Прытым 11 ліпеня з'езд нацыяналістаў на Пятровай Ніве каля Малка-Тырнава прызначыў пачатак выступлення на 23 ліпеня, але потым адклаў на 2 жніўня, бо Фракія не была гатова да паўстання.
Балгарскі ўрад Рача Петрава аддаў перавагу дыстанцыявацца ад паўстання. У студзені 1903 года ён разаслаў цыркуляр па сваіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Салоніках, Бітоле і Адрыянапалі, заклікаўшы насельніцтва не паддавацца нацыяналістычнай прапагандзе[8].