Ілінойскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Chicago State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Chicago State University |
Заснаваны | 1857 |
Студэнты | 20 720[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нормал, Ілінойс, ЗША |
Сайт | illinoisstate.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ілінойскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Chicago State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Нормал у штаце Ілінойс, ЗША.
Універсітэт быў заснаваны ў 1857 годзе як Ілінойскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і з’яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Ілінойса. Універсітэт робіць акцэнт на педагогіцы і прызнаны адной з дзесяці буйнейшых ВНУ ў ЗША па падрыхтоўцы настаўнікаў. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.