![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Поўнае імя | Іманоль Агірэчэ Аруці | |||||||||
Нарадзіўся |
24 лютага 1987[1] (38 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 187 см | |||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Іманоль Агірэчэ Аруці (баскск.: Imanol Agirretxe Arruti; нар. 24 лютага 1987, Усурбіль, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), нападнік. Усю кар’еру правёў у клубе «Рэал Сасьедад» з горада Сан-Себасцьян.
Іманоль з’яўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Рэал Сасьедада». Агірэчэ ўпершыню з’явіўся ў складзе першай каманды клуба ў сезоне 2004/05, калі выйшаў на поле ў матчы супраць «Малагі» на апошнія 15 хвілін гульні. У наступных трох сезонах разам узятых, аднак, ён з’явіўся толькі ў дзевяці матчах лігі, а таксама шэсць месяцаў правёў у арэндзе ў складзе «Кастэльёна», які гуляў у другім дывізіёне.
У сезоне 2008/09, калі «Рэал Сасьедад» ужо другі год запар выступаў у Сегундзе, Агірэчэ пачаў рэгулярна праходзіць у першы склад клуба, у асноўным за кошт сур'ёзнай траўмы Іньіга Дыяса дэ Серыа, і здолеў забіць 9 галоў у 28 гульнях, але баскам зноў не ўдалося вярнуцца ў Ла Лігу.
19 студзеня 2013 года, выйшаўшы на замену на апошнія шэсць хвілін у матчы супраць «Барселоны», Агірэчэ забіў пераможны гол на апошняй хвіліне, такім чынам клуб атрымаў перамогу з лікам 3:2, пасля таго як прайграваў з лікам 0:2, а каталонскі клуб скончыў сваю серыю гульняў без паражэнняў[2].
У жніўні 2018 года, так канчаткова не аднавіўшыся ад атрыманай у 2015 годзе траўмы, прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[3].