Імант Янавіч Судмаліс

Судмаліс Імант Янавіч
лат.: Imants Sudmalis
Мянушка Андэрсан
Дата нараджэння 18 сакавіка 1916(1916-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1944(1944-05-25) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Гады службы 19411944
Камандаваў падполле ў Латвіі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імант Янавіч Су́дмаліс[2] (лат.: Imants Sudmalis, партызанскі псеўданім — «Андэрсан»; 18 сакавіка 1916, г. Цэсіс — 25 мая 1944, Рыга) — латвійскі партызан, адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў савецкага партызанскага руху на тэрыторыях Латвіі і Беларусі, акупаваных нямецкай арміяй. Герой Савецкага Саюза (1957, пасмяротна).

Нарадзіўся ў горадзе Цэсіс у сям’і настаўніка. Жыў горадзе Ліепая, вучыўся ў тэхнікуме. Ва ўзросце 16 гадоў далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. З 1932 года член падпольнага камуністычнага саюза моладзі Латвіі́. Потым узначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Ліепаі. Быў арыштаваны, знаходзіўся ў турме. У 1940 годзе быў вызвалены і з чэрвеня гэтага ж года займаў пасады першага сакратара Ліепайскага павятовага Камітэта камсамола і члена ЦК камсамола Латвійскай ССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны разгарнуў актыўную антыгітлераўскую дзейнасць. Узначаліў камсамольскі знішчальны атрад, які удзельнічаў у абароне Ліепаі. У канцы 1941 года Імант Судмаліс стаў кіраўніком падпольнай арганізацыі ў горадзе Рыга. У маі 1942 правёў першую баявую самастойную аперацыю па захопу варожага аўтамабіля, у выніку якой быў знішчаны грузавік, забіта 16 з 20 гітлераўцаў, захоплена зброя. Колькі часу партызаны І. Судмаліса дзейнічалі разам з партызанамі Асвейскай партызанскай брыгады ў раёне Себежа, Асвеі, Полацка[3]. На працягу 1943 года атрад Судмаліса перасоўваўся па тэрыторыі Латвіі і прыгранічных абласцей іншых прыбалтыйскіх рэспублік і каардынаваў працу падпольных арганізацый і савецкіх партызан на тэрыторыі рэйхскамісарыята «Остланд». 13 лістапада 1943 года быў здзейснены падрыў міны на Домскай плошчы ў Рызе ў дзень правядзення нацыстамі мітынга.

18 лтага 1944 года Інмар Судмаліс быў арыштаваны ў выніку здрадніцтва і 25 мая 1944 года разам з іншымі падпольшчыкамі павешаны ў Цэнтральнай турме ў Рызе.

  • У гонар Іманта Судмаліса названа вуліца ў Мінску. На ёй устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Помнік у горадзе Рыга на магіле і мемарыяльная дошка на доме, дзе Імант Судмаліц жыў у час падполля[4].
  • Помнікі ў раёне Эспланада ў Рызе, гарадах Цэсіс і Вентспілс, якія былі дэмантаваны[4].

Зноскі

  • Су́дмаліс Імант Янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 251. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • D. Reita, I. Muzikantiks. Imants Sudmalis. Rīga, 1966.
  • СУ́́ДМАЛИС Имант Янович // Великая Отечественная война 1941—1945: энциклопедия. / М. М. Козлов. Редколлегия: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жилин (зам. гл. ред.), В. И. Канатов (отв. секретарь) и др. -М.: Советская энциклопедия, 1985. (руск.)