Імануіл Велікоўскі | |
---|---|
руск.: Иммануил Великовский | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1979[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | псіхатэрапеўт, выдавец, пісьменнік, міфограф |
Навуковая сфера | catastrophism[d] і Гістарычны рэвізіянізм |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імануіл Велікоўскі (12 чэрвеня 1895, Віцебск — 17 лістапада 1979, Прынстан) — ізраільскі і амерыканскі ўрач і псіхааналітык; стваральнік псеўданавуковых тэорый у галіне гісторыі, геалогіі і астраноміі; у прыватнасці, аўтар «рэвізіянісцкай храналогіі», якая пераглядае шэраг палажэнняў старажытнай гісторыі, асабліва Блізкага Усходу. Работы Вялікаўскага часта цытуюцца як кананічны прыклад псеўданавукі і выкарыстоўваліся ў якасці прыкладу праблемы дэмаркацыі.
Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і камерсанта.
У 1900 годзе сям’я Велікоўскіх пераехала ў Маскву. У 1912 годзе з залатым медалём скончыў 9-ю Імператарскую гімназію. У жніўні таго ж года семнаццацігадовы Імануіл прыехаў у Францыю і паступіў на медыцынскі факультэт універсітэта. Восенню 1914 года Імануіл Велікоўскі быў залічаны студэнтам Вольнага ўніверсітэта ў Маскве. Два семестры ён быў слухачом курса юрыспрудэнцыі, гісторыі і эканомікі. Восенню 1915 года І. Велікоўскі пачаў вучыцца на медыцынскім факультэце Эдынбургскага ўніверсітэта. Скончыўшы першы курс, ён паехаў на летнія канікулы да бацькоў у Маскву. Працягнуць вучобу ў Эдынбургу яму не ўдалося. Пачалася Першая сусветная вайна. Але ў гэтым жа годзе Імануіл Велікоўскі паступіў на 2-і курс медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, працягваючы гуманітарную адукацыю ў Вольным ўніверсітэце.
Незадоўга да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года І. Велікоўскі пад псеўданімам Імануэль Раміо выпусціў брашуру «Третий исход», асноўная ідэя якой — вяртанне яўрэяў на зямлю Ізраіля. Летам 1921 года Велікоўскі скончыў універсітэт і атрымаў дыплом урача. Вясной 1922 года ён, атрымаўшы дазвол на выезд за мяжу, разам з бацькамі пакінуў Расію. У 1931 годзе сям’я Велікоўскіх пераехала ў Тэль-Авіў, дзе Імануіл пачаў працаваць псіхатэрапеўтам. У 1939 годзе — у ЗША, дзе і жыў да смерці.
Выйшлі яго кнігі — «Светы ў сутыкненнях», «Стагоддзі ў хаосе», «Зямля ў пераваротах», «Народы мора» і інш.
Памёр Імануіл Шыманавіч 17 лістапада 1979 года.
Некаторыя кнігі толькі пасля смерці І. Ш. Велікоўскага былі надрукаваны — «Чалавецтва ў амнезіі», «Астролагі і трунакапальнікі». Ненадрукаванымі засталіся яшчэ чатыры: «Час Ісаі і Гамера», «Сатурн і Патоп», «Юпіцер», «Арбіта».