Імперскае міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый (ням.: Reichsministerium für die besetzten Ostgebiete (RMfdbO)) — адно з імперскіх міністэрстваў Трэцяга рэйха, створанае для грамадзянскага кіравання захопленымі ў падчас вайны тэрыторыямі СССР. Было заснавана на падставе ўказа Гітлера ад 17 ліпеня 1941 года «Аб грамадзянскім кіраванні ў акупаваных усходніх абласцях». Яшчэ ў красавіку 1941 года Гітлер паведаміў Альфрэду Розэнбергу, што плануе прызначыць яго імперскім міністрам па справах акупіраваных тэрыторый СССР і даручыў яму падрыхтаваць план расчлянення СССР і стварэння мясцовых органаў кіравання. Гэты план быў прадстаўлены ў дакладзе А. Розэнберга 9 мая 1941 года і прыняты з шэрагам паправак[1]. У ходзе вайны міністэрства займалася грамадзянскім кіраваннем тых захопленых тэрыторый СССР, якія не ўваходзілі ў зону адказнасці ваеннага камандавання. Такімі з'яўляліся: Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, значная частка Украіны і некаторыя раёны РСФСР.
Нягледзячы на тое, што да 1945 ў практычна ўсе тэрыторыі СССР былі вызваленыя савецкімі войскамі, міністэрства працягвала існаваць аж да краху гітлераўскай Германіі ў маі 1945 года[2].
У адпаведнасці з планам раздзялення СССР на яго тэрыторыі стваралася 5 Рэйхскамісарыятаў, якія падпадзяляліся на генеральныя камісарыяты (а тыя ў сваю чаргу на раёны). Фактычна ж былі створаны Рэйхскамісарыят Остланд і Рэйхскамісарыят Украіна. Рэйхскамісарыят Масковія, Рэйхскамісарыят Каўказ і Рэйхскамісарыят Туркестан засталіся ў планах.
Некаторая частка дакументаў міністэрства захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве.