Імшал

Рукапіс імшала XV стагоддзя

Рымскі імшал, або проста імшал (лац.: Missale) — у рымска-каталіцкай царкве кніга з тэкстамі для цэлебрацыі імшы: рубрыкі, зменныя і сталыя часткі, каляндар і іншае.

Узнікненне імшала ў Сярэднявеччы

[правіць | правіць зыходнік]

Да ранняга Сярэднявечча для служэння імшы патрабавалася вялікая колькасць кніг: сакрамэнтарый з тэкстам эўхарыстычнага канона, зборнік малітваў, евангеліярый, эпісталярый з біблійнымі чытаннямі, адна ці некалькі кніг з тэкстамі спеваў (градуал ці антыфанарый). З цягам часу гэтыя кнігі сталі аб’ядноўваць у адну, якая атрымала назву Missale plenum, г. зн. «Поўнае сабранне тэкстаў для імшы».

Да з’яўлення такога поўнага імшала мясцовыя (дыяцэзіяльныя і іншыя) літургічныя кнігі розніліся ў асобных дэталях, напрыклад, у арганізацыі санктарала, у выбары спеваў, календары і г. д. Пасля з’яўлення Missale plenum пачала назірацца тэндэнцыя да уніфікацыі.

Ордэны дамініканцаў і францысканцаў, якія з’явіліся ў XIII стагоддзі, адаптавалі імшал да ўласных патрэбаў у апостальскіх падарожжах. У 1223 годзе св. Францыск загадаў сваім братам выкарыстоўваць для адаптацыі тэксты імшала, якія былі ва ўжытку Рымскай курыі. Папа Грыгорый IX прапаноўваў зрабіць францысканскі імшал агульным для ўсёй лацінскай царквы, але гэта ідэя не была рэалізавана. Папа Мікалай III у 1277 годзе зацвердзіў гэты імшал для ўжытку ў рымскай дыяцэзіі. Дзякуючы францысканцам, якія спрыялі распраўсюджванню гэтага імшала, ён паступова з’явіўся ў шматлікіх рэгіёнах. Вынаходніцтва друку ў XV стагоддзі паскорыла гэты працэс, а таксама наблізіла выхад друкаванага выдання Рымскага імшала ў 1474 годзе. З гэтага часу паскорылася стандартызацыя лацінскай літургіі

Імшал пасля Трыдэнцкага сабора

[правіць | правіць зыходнік]
Апошняе выданне (1962) Рымскага імшала (Трыдэнцкага)

Трыдэнцкі сабор прыняў рашэнне зацвердзіць адзіны тэкст імшала для ўсёй лацінскай Царквы. Гэтае рашэнне было рэалізавана Папам Піем V 14 ліпеня 1570 года, калі была апублікавана була Quo Primum. Гэтым тэкстам імшал, які выкарыстоўваўся папскай курыей, быў аб'яўлены абавязковым для ўсёй лацінскай царквы за выключэннем тых рэгіёнаў і супольнасцяў, якія маглі пацвердзіць больш як двухсотгадовую гісторыю свайго абраду.

Була Quo Primum катэгарычна ўстанаўлівала гэты новы імшал «назаўсёды», не плануючы ніякіх змяненняў у ім. Тым не менш нязначныя змены ўносіліся некаторымі папамі, якія выпускалі новыя тыпавыя выданні (Editio typica), гэта значыць тыя, з якіх мусілі друкавацца ўсе іншыя імшалы. Папа Клімент VIII выдаў новае тыпавое выданне імшала 7 ліпеня 1604 года. У ім былі зробленыя некаторыя змены і дапаўненні у цэлебрацыях святых і зменных тэкстах.

Папа Урбан VIII апублікаваў наступнае тыпавое выданне 2 верасня 1634 года.

У 1884 годзе Папа Леў XIII апублікаваў чарговае тыпавое выданне са зменамі, якія адбыліся пасля Папы Урбана VIII.

Наступную рэдакцыю імшала прадпрыняў Папа св. Пій X, але завершана праца была толькі пры Папу Бэнэдыкце XV 25 ліпен 1920 года. Гэтае выданне ўключала некалькі выпраўленняў, скасаванняў і дадаткаў у тэксты малітваў, але асноўныя змены былі зробленыя ў рубрыках. Яны не былі ўключаныя ў існуючы раздзел Rubricae generales, але склалі асобны раздел Additiones et variationes in rubricis Missalis.

Значныя змены ў імшал унёс Папа Пій XII, хоць яны і закранулі толькі чатыры дні ў годзе. Былі адрэдагаваныя тэксты Пасхальнага Трыдууму, напрыклад, зменены час некаторых набажэнстваў. Так, Пасхальная вігілія павінна была цэлебравацца вечарам у Вялікую суботу, а не раніцай, як было раней. Гэтыя выпраўленні нават выклікалі змены ў кананічным праве, бо да той пары, за выключэннем толькі паўночнай імшы на Божае Нараджэнне, не дазвалялася служыць імшу раней, чым за гадзіну да світанку, і пазней за гадзіну да поўдня. Гэтыя змены былі зробленыя ў 1955 годзе. Пій XII стварыў таксама камісію з мэтай перагляду ўсіх рубрык імшала.

Благаслаўлёны Ян XXIII выпусціў у 1962 годзе новае тыпавое выданне, якое мела два заўважныя змяненні: да ліку святых, што ўзгадваюцца ў Рымскім каноне, быў далучаны святы Юзаф, а з малітвы, чытанай у Вялікую Пятніцу з просьбы аб юдэях быў выключаны эпітэт perfidi (няверныя). Варта заўважыць, што далучэнне святога Юзафа было першай зменай ва Эўхарыстычным каноне з часоў імшала св. Пія V. Таксама ў гэтае выданне ўвайшлі новыя, папраўленыя рубрыкі, падрыхтаваныя камісіяй, утворанай Піем XII.

Імшал пасля II Ватыканскага Сабора

[правіць | правіць зыходнік]
Апошняе выданне (2002) Рымскага імшала

Другі Ватыканскі Сабор праходзіў з 1962 па 1965 гады. На другім пасяджэнні Сабора, якое адбылася ўвосень у 1963 годзе, айцы Сабора прынялі апостальскую канстытуцыю Sacrosanctum consilium, прысвечаную богаслужэнню. У гэтым тэксце яны, між іншым, пастанавілі апублікаваць новы імшал, дзе дазвалялася б служэнне імшы на нацыянальных мовах і аднаўляліся некаторыя старажытныя традыцыі, напрыклад, практыка канцэлебрацыі і малітва верных. У 1965 годзе такі імшал быў выдадзены, але ён закранаў толькі парадак імшы і не быў тыпавым выданнем.

3 красавіка 1969 года апостальскай канстытуцыяй Missale Romanum Папа Павел VI увёў новы, цалкам перапрацаваны парадак імшы. 26 сакавіка 1970 года Кангрэгацыя Божага культу выдала першые тыпавое выданне новага імшала на лацінскай мове. Другое тыпавое выданне з'явілася ў 1975 годзе. У 2000 годзе Папа Ян Павел II ухваліў трэцяе выданне, якое выйшла і было аб'яўлена тыпавым ў 2002 годзе.

Структура Рымскага імшала

[правіць | правіць зыходнік]

Імшал выдання 2002 года складаецца з наступных частак.

  • Decreta: Дэкрэт, які выйшаў у Вялікі Чацвер 2000 года і ўвёў новае выданне імшала.
  • Constitutio Apostolica Pauli p.p. VI «Missale Romanum»: Апостальская канстытуцыя Папы Паўла VI ад 3 красавіка 1969 года, якая ўводзіла новы парадак імшы.
  • Institutio generalis Missalis Romani: Агульнае настаўленне да Рымскага імшала.
  • Letterae Apostolicae motu proprio datae Pauli p.p. VI «Mysterii paschalis»: Motu proprio Паўла VI аб новым літургічным календары.
  • Normae universales de anno liturgico et de Calendario: Агульныя нормы літургічнага года і календара.
  • Calendarium romanum generale : Рымскі каляндар

Temporale (Паслядоўнасць часу)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Tempus Adventus (Перыяд Адвэнту)
  • Tempus Nativitatis (Перыяд Нараджэння Пана)
  • Tempus Quadragesimæ (Перыяд Вялікага посту)
  • Hebdomada Sancta (Вялікі тыдзень)
  • Sacrum Triduum Paschale (Святы Пасхальны Трыдуум)
  • Tempus Paschale (Велікодны перыяд)
  • Tempus «per annum» — In Dominicis et feriis (Звычайны перыяд, нядзельныя і буднія дні)

Ordo Missae (Парадак імшы)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ritus initiales (Уступныя абрады)
  • Liturgia verbi (Літургія слова)
  • Liturgia eucharistica (Эўхарыстычная літургія)
  • Praefationes (Прэфацыі)
  • Preces eucharisticae (Эўхарыстычныя малітвы)
    • Prex eucharistica 1 seu Canon romanus (I Эўхарыстычная малітва, або Рымскі канон)
    • Prex eucharistica 2 (II Эўхарыстычная малітва)
    • Prex eucharistica 3 (III Эўхарыстычная малітва)
    • Prex eucharistica 4 (IV Эўхарыстычная малітва)
  • Ritus communionis (Абрад камуніі)
  • Ritus conclusionis (Абрады заканчэння)
    • Benedictiones in fine missae et orationes super populum (Благаслаўленні на заканчэнне імшы і малітвы над народам)
    • Orationes «super populum» (Малітвы над народам)
  • Appendix ad ordinem missae (Дадатак да парадку імшы)
    • Prex eucharistica «de reconciliatione» 1 (Эўхарыстычная малітва аб паяднанні 1)
    • Prex eucharistica «de reconciliatione» 2 (Эўхарыстычная малітва аб паяднанні 2)
    • Prex eucharistica «pro variis necessitatibus» 1 (Эўхарыстычная малітва ў розных патрэбах 1)
    • Prex eucharistica «pro variis necessitatibus» 2 (Эўхарыстычная малітва ў розных патрэбах 2)
    • Prex eucharistica «pro variis necessitatibus» 3 (Эўхарыстычная малітва ў розных патрэбах 3)
    • Prex eucharistica «pro variis necessitatibus» 4 (Эўхарыстычная малітва ў розных патрэбах 4)

Proprium de Sanctis (Паслядоўнасць святых)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Messes propres des saints (Імшы пра святых)

Communia (Агульныя тэксты)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Communia (агульныя імшы)
    • Commune dedicationis ecclesiæ (Агульная імша на пасвячэнне касцёла)
    • Commune Festorum Beata Mariæ Virgine (Агульная імша пра Найсвяцейшую Панну Марыю)
    • Commune Martyrum (Агульная імша пра мучанікаў)
    • Commune Pastorum (Агульная імша пра пастыраў)
    • Commune Doctorum Ecclesiæ (Агульная імша пра доктараў Касцёла)
    • Commune Virginum (Агульная імша пра паннаў)
    • Commune Sanctorum et Sanctarum (Агульная імша пра святых мужчынаў і жанчынаў)
  • Missæ Rituales (Рытуальныя імшы)
  • Missæ et orationes pro variis necessitatibus vel ad diversa (Імшы і малітвы ў розных патрэбах)
  • Missæ Votivæ (Ватыўныя імшы)
  • Missæ Defunctorum (Імшы за памерлых)

Appendices (Дадаткі)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ordo ad faciendam et aspergendam aquam benedictam (Парадак асвячэння вады і акраплення)
  • Ritus ad deputandum ministrum sacræ communionis ad actum distribuendat (Благаслаўленне свецкага верніка на распаўсюджанне святой камуніі)
  • Ordo benedictionis calicis et patenæ intra Missam adhibendus (Асвячэнне келіха і патэны падчас імшы)
  • Specimina formularum pro oratione universali (Прыклады формул агульнай малітвы)
  • Preces eucharisticæ pro missis cum pueris (Эўхарыстычныя малітвы для імшаў з дзецьмі)
    • Prex eucharistica 1 pro missis cum pueris (1 Эўхарыстычная малітва для імшаў з удзелам дзяцей)
    • Prex eucharistica 2 pro missis cum pueris (2 Эўхарыстычная малітва для імшаў з удзелам дзяцей)
    • Prex eucharistica 3 pro missis cum pueris (3 Эўхарыстычная малітва для імшаў з удзелам дзяцей)
  • Preparatio ad Missam (Падрыхтоўка да імшы)
  • Gratiarum actio post Missam (Падзяка пасля імшы)