Іміграцыйны акт 1917 г. (англ. The Immigration Act of 1917) - гэта пастанова, прынятая ў ЗША 5 лютага 1917 г. пасля таго, як Кангрэс ЗША пераадоліў вета прэзідэнта В. Вільсана, накладзенае 14 снежня 1916 г. Вядомы таксама як "Акт стварэнні азіяцкай зоны выключэння" (англ. Asiatic Barred Zone Act). Гэты закон абмяжоўваў іміграцыю ў Злучаныя Штаты паводле пэўных крытэрыяў.
Сярод іншага ў Іміграцыйным акце было зазначана: "Пункт 3. Таксама наступныя катэгорыі імігрантаў пазбаўлены права прыехаць у Злучаныя Штаты: усе ідыёты і іншыя псіхічна недзеяздольныя асобы і эпілептыкі; асобы, якія аднойчы ці некалькі разоў у мінулым мелі прыступ вар'яцтва; людзі з хранічнай псіхічнай непаўнацэннасцю; хранічныя алкаголікі; паўперы; прафесіянальныя жабракі; брадзягі; асобы хворыя на якую-небудзь форму туберкулёза... палігамісты ці асобы, што жывуць палігамным шлюбам або падтрымліваюць палігамізм; анархісты альбо асобы, якія падтрымліваюць ідэі гвалтоўнага змяшчэння ўрада Злучаных Штатаў ці знішчэння ўсіх законаў, альбо асобы, якія не падпарадкоўваюцца якому-небудзь арганізаванаму ўраду, альбо асобы, якія падтрымліваюць ідэю забойства дзяржаўных служачых ці падтрымліваюць або распаўсюджваюць ідэю знішчення маёмасці; людзі, якія з'яўляюцца членамі арганізацый ці нейкім чынам звязаныя з арганізацыямі, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэі непадпарадкавання ці супраціўлення ўраду, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэю магчымасці ці неабходнасці насілля супраць дзяржаўных служачых ці іх забойства, пры гэтым гаворка можа быць і пра пэўных дзяжслужачых і пра дзяржслужачых увогуле, як тых што служаць ураду Злучаных Штатаў, так і якога-небудзь іншага ўрада...[1]". Таксама Акт забараняў іміграцыю прастытутак і суценёраў, злачынцаў, непісьменных і непаўналетніх да 16 гадоў без суправаджэння дарослых[2]. І нарэшце, гэты закон праславіўся менавіта забаронай ці абмежаваннем іміграцыі з Азіі і Акеаніі ў ЗША, што фактычна пашырала дзейнасць "Акта аб выключэнні кітайцаў" ( Chinese Exclusion Act) (1882 г.), які забараняў іміграцыю кітайцаў і Пагаднення з Японіяй 1907 г., якое абмяжоўвала іміграцыю японцаў у Злучаныя Штаты.
Акт супраць анархістаў 1918 г., ЗША