Індыйская анексія Гоа | |||
---|---|---|---|
Дата | 18 — 19 снежня 1961 | ||
Месца | Гоа | ||
Прычына | тэрытарыяльная спрэчка | ||
Вынік | Перамога Індыі | ||
Змены | Гоа стаў саюзнай тэрыторыяй Індыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Індыйская анексія Гоа у 1961 годзе (англ.: Indian annexation of Goa) (таксама званая ўварваннем у Гоа[3], освобождением Гоа[4] і падзеннем партугальскай Індыі[5]) — акцыя ўзброеных сіл Індыі, якая паклала канец партугальскаму кіраванню ў эксклавах на тэрыторыі індыйскага субкантынента ў 1961 годзе. Узброеная акцыя пад кодавай назвай «аперацыя Віджай» (хіндзі: विजय, літар. «перамога») (назва дадзена ўрадам Індыі) працягвалася 36 гадзін, удары наносіліся з паветра, мора і наземнымі сіламі і прывяла да наважнай перамогі Індыі, што паклала канец 451-гадоваму партугальскаму каланіяльнаму кіраванню Гоа. Падчас баёў загінулі 22 індыйцы і 30 партугальцаў[1]. Кароткі канфлікт выклікаў розную рэакцыю ў свеце: ад хвалы да асуджэння. У Індыі акцыя разглядалася як вызваленне гістарычнай індыйскай тэрыторыі, тым часам як партугальцы глядзелі на яе як агрэсію супраць нацыянальнай тэрыторыі.
Васка да Гама быў першым еўрапейцам, які ступіў на зямлю Гоа ў 1498 годзе. З 1510 года Стары Гоа — сталіца Партугальскай Індыі пад валадарствам Афонсу д'Албукеркі. Землі, якія кіраваліся з Гоа, распасціраліся ад афрыканскай Мамбасы да кітайскага Макаа. З гэтага часу пачынаецца залаты век Гоа. Хоць каланізатары заахвочвалі змяшаныя шлюбы, каталіцтва ўкаранялася вельмі цвёрда — не ў апошнюю чаргу дзякуючы высілкам інквізіцыі. Адсюль вёў сваю місіянерскую дзейнасць св. Францыск Ксаверый; тутака ж ён і пахаваны. У XVII стагоддзі езуіцкую місію ў Гоа ўзначальваў Антоніу ды Андрадзі, першы еўрапеец, які перасек Гімалаі і патрапіў у Тыбет. Гоа быў празваны «горадам цэркваў» і архітэктурным хараством перасягаў усе хрысціянскія храмы Усходу.
У XVI стагоддзі партугальскія каралі не пакідалі планаў выкарыстання Гоа ў якасці плацдарма для заваявання ўсёй Індыі або яе ўзбярэжных раёнаў. Першай мэтай іх экспансіі была гуджарацкая крэпасць Дыу, аднак напады 1509, 1521 і 1531 гадоў былі адбіты мясцовым царком. У 1535 годзе ён сам перадаў Диу ў рукі партугальцаў у памен на дапамогу супраць наступу Вялікіх Маголаў. У 1558-1559 гадах партугальцы авалодалі Даманам на процілеглым беразе заліва, тым самым перакрыўшы ўваход у заліў для суднаў іншых еўрапейскіх дзяржаў.
Росквіт Гоа скончыўся ў канцы XVII стагоддзя, калі партугальская гандлёвая манаполія ў Індыйскім акіяне была падарвана галандцамі і англічанамі. З часам іх валодання з усіх бакоў атачылі Гоа, значэнне якога працягвала падаць. Вялікая частка перш пышных публічных будынкаў аказаліся ў развалінах, асабліва пасля таго, як губернатар пераехаў у новую сталіцу Панаджы. Нягледзячы на гэта, Стары Гоа заставаўся духоўнай метраполіяй усяго рымска-каталіцкага насельніцтва Індыі. Яго пабудовы каланіяльнага перыяду занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У час Напалеонаўскіх войн Гоа знаходзіўся ў руках англічан.
Да часу атрымання Індыйскім саюзам незалежнасці ад Брытанскай імперыі у 1947 Партугалія валодала ланцужком эксклаваў на тэрыторыі індыйскага субкантынента — раёны Гоа, Дамана і Дыу, Дадры і Нагар-Хавелі, усё разам пад назвай Estado da Índia. Гоа, Даман і Дыу займалі тэрыторыю ў 4 тыс. кв. км, на гэтай тэрыторыі жыло насельніцтва ў 637.591. Дыяспара ганцаў налічвала 175 тыс. (каля 100 тыс. у Індыйскім саюзе, галоўным чынам у Бамбеі)[6]. Размеркаванне па рэлігіі выглядала так: 61 % індусаў, 36,7 % хрысціянаў (галоўным чынам каталікоў), 2,2 % мусульманаў[6]. Эканоміка засноўвалася галоўным чынам на сельскай гаспадарцы, хоць у 1940—50 гадах адбыўся бум у горнай прамысловасці — пераважна ў здабычы жалезнай руды і марганца[6].