Інстытут заалогіі імя І. І. Шмальгаўзена НАН Украіны

Інстытут заалогіі імя І. І. Шмальгаўзена Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва I. I. Schmalhausen Institute of Zoology of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1930
Дырэктар Віталь Аляксандравіч Харчанка
Юрыдычны адрас  Украіна, 01054 Кіеў,
вул. Багдана Хмяльніцкага, 15
Сайт izan.kiev.ua

Інстытут батанікі імя М. Р. Халоднага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сістэматыкі, распаўсюджвання, эвалюцыйнай біялогіі, марфалогіі, паводзін і экалогіі жывёл, тэрыялогіі, арніталогіі, герпеталогіі, іхтыялогіі, энтамалогіі, акаралогіі, арахналогіі, карцыналогіі, малакалогіі, гельмінталогіі, пратысталогіі.

1 жніўня 1930 г. СНК УССР зацвердзіў пастанову Наркамасветы УССР аб стварэнні Заалага-біялагічнага інстытута ў Кіеве з філіяламі ў Харкаве і Адэсе на базе Заалагічнага музея, Біялагічнага інстытута імя Ф. Амельчанкі Усеўкраінскай акадэміі навук, Дняпроўскай біялагічнай станцыя Усеўкраінскай акадэміі навук (Кіеў), Прыморскай біялагічнай станцыі Усеўкраінскай акадэміі навук (Адэса), кафедр Кіеўскага, Харкаўскага і Адэскага ўніверсітэтаў. З 1939 года ўстанова атрымала назву Інстытут заалогіі АН УССР. У 1981 годзе імя першага дырэктара І. І. Шмальгаўзена было дададзена да назвы Інстытута заалогіі (паводле пастановы № 2 Савета Міністраў УССР ад 6 студзеня 1981 г.).

  • Аддзел фаўны і сістэматыкі беспазваночных жывёл
  • Аддзел энтамалогіі і навуковых фондаў
    • Лабараторыя навуковых фондавых калекцый
  • Аддзел акаралогіі
  • Аддзел эвалюцыйна-генетычных асноў сістэматыкі
  • Аддзел маніторынгу і аховы жывёльнага свету
    • Лабараторыя маніторынгу балот Азова-Чарнаморскага рэгіёну
    • Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі
  • Аддзел фаўны і сістэматыкі пазваночных жывёл
    • Лабараторыя арніталогіі Паўднёвай Украіны
  • Аддзел сістэматыкі энтамафагаў і экалагічных асноў біяметадаў
  • Аддзел паразіталогіі
  • Аддзел эвалюцыйнай марфалогіі