Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі | |
---|---|
англ.: International Criminal Police Organization | |
Дзяржавы-ўдзельніцы | |
Абрэвіятура | МАКП |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | г. Ліён, вобласць Рона-Альпы, Францыя |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | Папярэджанне злачынстваў |
Тып арганізацыі | міжурадавая |
Афіцыйныя мовы | англійская, арабская, іспанская, французская |
Кіраўнікі | |
Генеральны сакратар | Рональд Ноўбл |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 7 верасня 1923 |
Колішняя назва | Міжнародная камісія крымінальнай паліцыі (да 13 чэрвеня 1956 г.) |
Бюджэт | 47,6 млн еўра (2008) |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Колькасць членаў | 196 краіна |
Член у | 186 дзяржаў, 4 калоніі Нідэрландаў |
www.interpol.int | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інтэрпал (Interpol — скарочаная назва (з 1956 года) Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (фр.: Organisation Internationale de Police Criminelle, OIPC, · англ.: International Criminal Police Organization, ICPO) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін- удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю.
Інтэрпол не ажыццяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статута).
У якасці дзяржаў-заснавальніц у Міжнароднай камісіі крымінальнай паліцыі спачатку бралі ўдзел Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Грэцыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Італія, Кітай, Нідэрланды, Германія, Польшча, Румынія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Егіпет і Югаславія. Колькасць удзельнікаў паступова павялічвалася і ў кастрычніку 2008 года дасягнула 186 дзяржаў. Да таго ж, Нідэрланды мелі дадатковых прадстаўнікоў ад 4 сваіх калоній — Аруба, Кюрасаа, Нідэрландскія Антыльскія астравы і Святы Марцін.
Урад Беларусі бярэ ўдзел у МАКП з 29 верасня 1993 г. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі арганізацыі. Урад Польшчы — ад яе заснавання, Расіі — з 27 верасня 1990 г., Літвы — з 4 лістапада 1991 г., Латвіі і Украіны — з 4 лістапада 1992 года[4].
Міжнародную камісію крымінальнай паліцыі заснавалі 7 верасня 1923 г. на міжнародным з’ездзе ў Вене (Аўстрыя). У 1927 г. стварылі аддзелы ў дзяржавах-удзельніцах. У 1942 г. сядзібу камісіі перанеслі ў Берлін (Германія). У 1945 — у Сен-Клу (павет Вярхоўі Сены, вобласць Іль-дэ-Франс, Францыя), з 1989 г. у Ліёне. У 1982 г. для збору і выдачы звестак аб асобах заснавалі Камісію.
Генеральныя сакратары: