Іон Іліеску | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Ion Iliescu | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нікалае Чаўшэску | ||||||
Пераемнік | Эміль Канстанцінеску | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эміль Канстанцінеску | ||||||
Пераемнік | Траян Бэсеску | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1930[1][2][…] (94 гады) |
||||||
Бацька | Александру Іліеску[d] | ||||||
Жонка | Nina Iliescu[d] | ||||||
Веравызнанне | вальнадумства[4] і атэізм[4] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іон Іліеску (рум.: Ion Iliescu; нар. 3 сакавіка 1930, Алтэніца, Румынія) — румынскі палітык, сенатар ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Займаў пасаду Прэзідэнта Румыніі ў 1990—1996 і 2000—2004 гадах.
Нарадзіўся 3 сакавіка 1930 года ў горадзе Алтэніца. Бацька Іона, Александру Іліеску (1901—1945) — чыгуначнік, з’яўляўся членам падпольнай камуністычнай партыі. У 1931 годзе прыняў удзел у пятым з’ездзе партыі, які прайшоў у Маскве. Па вяртанні на радзіму быў прысуджаны да турэмнага зняволення і памёр у турме.
Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут у 1955 годзе, вучыўся таксама ў Бухарэсцкім політэхнічным інстытуце. Акрамя роднай румынскай, свабодна валодае рускай і англійскай мовамі.
Член Саюза камуністычнай моладзі (1944) і РКП (1953). Кандыдат у члены ЦК РКП (1965), член ЦК РКП (1968), кандыдат у члены Палітвыканкама ЦК РКП (1969-74). У 1957 годзе быў абраны ў Вялікі нацыянальны сход. Працаваў у Саюзе асацыяцый студэнтаў-камуністаў, кіраваў аддзелам прапаганды ЦК РКП (1965—1968). У 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром ЦК Саюза камуністычнай моладзі і міністрам па справах моладзі.
У 1989 годзе Іліеску ўзначаліў хваляванні, накіраваныя супраць Чаўшэску, а пасля звяржэння апошняга — утварыў Фронт нацыянальнага выратавання Румыніі і стаў яго старшынёй.
З 22 снежня 1989 года да 20 мая 1990 года — выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Румыніі. У 1990 годзе быў абраны Прэзідэнтам Румыніі. У 1992 годзе быў паўторна абраны на пасаду Прэзідэнта Румыніі.