Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 верасня 1998[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Малдова | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Херэнвен | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 18 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іон Нікалаеску (нар. 7 верасня 1998, Кішынёў, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік нідэрландскага клуба «Херэнвен» і нацыянальнай зборнай Малдовы.
Выхаванец кішынёўскага «Зімбру», дэбютаваў у камандзе 20 мая 2016 года ў матчы супраць «Акадэміі», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Выступаў таксама за другую каманду «Зімбру-2». У сезоне 2018 года замацаваўся ў асноўным складзе першай каманды, у 12 матчах забіў 5 галоў.
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. У салігорскай камандзе стаў звычайна выхадзіць на замену. У першай палове 2019 года працягваў выкарыстоўвацца як ігрок ратацыі, а з чэрвеня стаў выступаць за дубль.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Віцебску»[3], дзе стаў асноўным нападнікам, забіў 9 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У верасні 2020 года перайшоў у славацкі клуб ДАК 1904[4].
Са студзеня 2022 года на правах арэнды гуляў за ізраільскі «Макабі» з Петах-Тыквы, забіў 5 галоў, што не выратавала каманду ад вылету ў другі дывізіён. У ліпені 2022 года вярнуўся ў ДАК 1904, дзе пачаў сезон 2022/23, а ў верасні 2022 года перайшоў у іерусалімскі «Бейтар».
У жніўні 2023 года стаў іграком нідэрландскага «Херэнвена».
Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Малдовы.
8 верасня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў матчы Лігі нацый УЕФА супраць Люксембурга (0:4).