Іона Эмануілавіч Якір | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (15) жніўня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1937 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Pyotr Yakir[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | камандарм 1-га ранга |
Камандаваў | Кіеўская ваенная акруга |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іона Эмануілавіч Якір (15 (3) жніўня 1896, Кішынёў — 11 чэрвеня 1937) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935). Член Камуністычнай партыі з 1917.
Нарадзіўся ў сям’і правізара. Вучыўся ў Базельскім, а затым у Харкаўскім тэхналагічным інстытуце (1915). З 1915 працаваў токарам на ваенным заводзе ў Адэсе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вёў антываенную прапаганду ў Кішынёве. У снежні 1917 абраны член Бесарабскага савета, член губпарткама і рэўкама. У студзені 1918 узначаліў Чырвонагвардзейскі атрад, які змагаўся супраць румынскіх акупантаў. Увесну і ўлетку 1918 камандаваў батальёнам кітайскіх добраахвотнікаў у баях супраць аўстра-германскіх акупантаў. З верасня 1918 г. начальнік палітуправы Паўднёвай заслоны, з кастрычніка 1918 г. — член РВС (Рэўваенсавет) восьмай арміі, камандаваў групай войскаў у раёне Ліскі. З ліпеня 1919 начальнік сорак пятай стралковай дывізіі, у жніўні — верасні камандаваў Паўднёвай групай войскаў дванаццатай арміі пры яе выхадзе з акружэння з раёна Бірзула — Голт (цяпер Катоўск і Першамайск) у Жытомір і Кіеў. З лістапада 1919 па люты 1920 — начальнік 45-й стралковай дывізіі. У сакавіку — верасні 1920 камандаваў Фастоўскай, Злочаўкай і Львоўскай групамі войскаў Паўднёва-Заходняга фронту. У 1921-24 камандуючы войскамі Крымскага і Кіеўскага ваенных раёнаў і Кіеўскай ваеннай акругі. У 1924-25 — начальнік Галоўнага ўпраўлення ваенна-навучальных устаноў РЧСА. З лістападзе 1925 года па май 1937 — камандуючы войскамі Украінскай (пазней Кіеўскай) ваеннай акругі. У 1927-28 вучыўся ў Вышэйшай ваеннай акадэміі германскага генштаба. У 1930-34 член РВС (Рэўваенсавет) СССР, з 1936 член Ваеннага савета НКА СССР. Дэлегат 10-12-га з’ездаў РКП (б) і 14-17-га з’ездаў ВКП (б). З 1930 кандыдат у члены ЦК, з 1934 член ЦК ВКП (б). Быў сябрам ЦВК (Цэнтральны выканаўчы камітэт) СССР.
Узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга.