Нарадзіўся ў сяле Кумравец у аўстра-венгерскай Харватыі і Славоніі, у сям’і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, трапіў у рускі плен. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі (уступіў у Чырвоную гвардыю). У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, член КПЮ. У 1935—1936 гг. — у Маскве ў Камінтэрне. З 1937 г. узначальваў КПЮ.
У 1941 годзе арганізаваў супраціўленне югаславаў нямецка-фашысцкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнанні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.
Пасля вызвалення краіны — прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. Выступіў супраць планаў савецкага кіраўніцтва стварэння Балканскай федэрацыі, што выклікала разрыў адносін паміж Югаславіяй і СССР.