Ірга́ канадская[1] (Amelanchier canadensis) — кветкавая расліна сямейства Ружавыя (Rosaceae)[2].
Буйнарослы від іргі: вышыня яе кустоў або дрэў вагаецца ад 2 да 18 м. Расце ў Паўночным паўшар’і, інтрадукавана на тэрыторыі Беларусі.
Адрозніваецца тонкімі паніклымі галінамі, якія на адкрытых месцах фарміруюць шырокакруглаватую крону. Лісце прадаўгаватае, буйное, тонкае, пілавата-зубчастае па краях. Цвіце ў сярэдзіне мая. Кветкі белыя або жаўтавата-белыя, у прамых або паніклых гронках. Плады круглаватыя, буйныя (да 1,7 см у дыяметры), цёмна-пурпуровыя, амаль чорныя, з шызаватым налётам, высокіх смакавых якасцей. Выспяваюць у канцы ліпеня — пачатку жніўня.
Ірга канадская дае плады высокіх смакавых якасцяў. Аднак гэты від мала распаўсюджаны ў культуры і практычнага значэння не мае. Яго выкарыстоўваюць у полеахоўным лесаразвядзенні і для азелянення[2].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Ирга круглолистная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 56—58. — 200 с. — 130 000 экз.
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.