Ірга круглалістая

Ірга круглалістая

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amelanchier ovalis Medik., 1793


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836602
NCBI  1000415
EOL  633512
GRIN  t:50040
IPNI  30073474-2
TPL  rjp-3425

Ірга́ круглалістая, або звычайная, або авалалістая[3] (Amelanchier ovalis) — кветкавая расліна, від роду ірга падсямейства Слівавыя (Prunoideae) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. В. Дала Торэ  (руск.) Atlas der Alpenflora (1882)
Зверху ўніз:
Лісце
Кветкі
Плады

Лістападны куст ці невялікае дрэва 1—4 метры вышынёй з добра развітой каранёвай сістэмай і прамымі, тонкімі, маларазгалінаванымі стволікамі[4]. Каранёвая сістэма залягае на глыбіні 30-40 см.

Карані расліны глыбока прабіваюцца ў расколіны скал.

Кара ад аліўкавай да карычневай. Форма куста стройная, маладыя галіны пакрытыя бялёсай, злёгку апушанай карой, старыя — цёмна-карычневай карой[4]. Зімовыя пупышкі — яйкападобныя, часта валасістыя, маюць даўжыню 5-7 мм.

Лісце па форме ад яйцападобнага да круглаватага, цёмна-зялёнае зверху і больш светлае знізу, шчыльнае, грубапілаватае або зубчастае да палавіны, 4 см даўжынёй і 2,5 см шырынёй[4], з хвосцікамі 8-15 мм даўжынёй.

Зацвітае ў сярэдзіне мая. Кветкі беласнежныя, 2,5-3 см у дыяметры, у прамых 5—8-кветкавых (часам ад 3 да 10 штук) густых гронках, якія распускаюцца ў канцы красавіка — маі да з’яўлення лісця[4].

Плады дыяметрам 1—1,5 см, па форме ад круглаватых да адваротна грушападобных, у перыяд паспявання (у другой палавіне ліпеня) — чырвоныя, у спелым стане — пурпуровыя, амаль чорныя, з шызаватым васковым налётам, мае памер 5—15 мм у дыяметры[4]. Скурка пладоў далікатная, чорныя з шызым налётам[4]. Плады ядомыя, з сакаўной салодкай мякаццю і характэрным прысмакам, выспяваюць неадначасова ў ліпені — верасні[4].

Расце ў Паўночным паўшар’і. Натуральная вобласць распаўсюджвання іргі ахоплівае горы Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы. На поўначы сустракаецца да Бельгіі і Цэнтральнай Германіі. У Паўднёвых Альпах гэты від расце да вышыні 2000 метраў над узроўнем мора. Ірга таксама сустракаецца ў гарах Пярэдняй Азіі і Паўночнай Афрыкі.

На тэрыторыі Расіі ў дзікім выглядзе ірга расце на Каўказе. У садовай культуры акрамя Еўрапейскай часткі Расіі сустракаецца таксама на Урале і ў Сібіры[5].

Від інтрадукаваны на тэрыторыі Беларусі.

Ірга круглалістая расце хутка, плоданасіць з узросту ў 3—4 гады[4]. Яна непатрабавальная да ўмоў росту, здольная нармальна пераносіць маразы да −40 −50 °C, і падчас цвіцення замаразкі да −5 −7 °С[6]. Добра расце на глебах рознага складу і кіслотнасці, аддае перавагу сонечным месцам, у цяні плоданашэнне слабае[4].

Ірга размнажаецца насеннем і вегетатыўна (зялёнымі тронкамі і каранёвым параснікам).

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Плады іргі ўтрымліваюць больш 10 % цукру, 0,5—1 % арганічных кіслот (у асноўным яблычную), правітамін А, вітаміны С (да 40 мг%) і групы В, кумарыны, стэрыны, дубільныя рэчывы (да 0,8 %), флаванолы (до 40 %), мікраэлементы (медзь, свінец, кобальт)[4][5][7].

З XVI стагоддзя ірга культывуецца як дэкаратыўная расліна ў скверах і садках, у тым ліку як элемент для стварэння жывых агароджаў.

У Беларусі, Украіне і сярэдняй паласе еўрапейскай часткі Расіі распаўсюджаная як пладовая і дэкаратыўная расліна.

Ірга з’яўляецца самаплоднай раслінай, дае ўраджай да 15 кг з куста ў дзесяцігадовым узросце[7], плады спеюць не адначасова.

Плады іргі маюць саладкавы вяжучы смак, могуць выкарыстоўвацца ў кулінарыі. Выкарыстоўваюць плады ў свежым выглядзе і для перапрацоўкі. З іх робяць сокі, жэле, джэм, павідла, варэнне, узвары, кісялі, наліўкі, віно; плады таксама сушаць.

Кара і лісце іргі прымяняюцца ў медыцыне, паколькі валодаюць фітанцыднымі ўласцівасцямі[4]. Адвары кары і лісця валодаюць таксама звязальнымі і ахінальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваюцца пры страўнікава-кішачных захворваннях і для гаення гнойных ран[4].

Плады іргі — добры полівітамінны сродак, выкарыстоўваюцца ў свежым выглядзе для лячэння авітамінозу, а таксама для ўмацавання нервовай сістэмы, супраць бессані[5]. Свежыя плады і сок іргі могуць выкарыстоўвацца як звязальны сродак, часта ў спалучэнні з сокам дзікіх яблыкаў і груш, прымяняюць для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, звязаных з парушэннем стрававання[4]. Дзякуючы наяўнасці ў пладах β-сітастэрыну, які з’яўляецца антаганістам халестэрыну іх выкарыстоўваюць для прафілактыкі атэрасклерозу.

Ягады іргі і прадукты іх перапрацоўкі рэкамендуецца ўжываць хворым з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі[4].

Расліна неафіцынальная. Саспелыя плады не ападаюць, што дазваляе збіраць іх да першых замаразкаў[4]. Здымаюць плады без пладаножак. Выкарыстоўваюць іх свежымі або сушаць на сонцы ці ў пладова-ягадных сушылках. Лісце нарыхтоўваюць ў маі — чэрвені, кару — увосень[4].

Ірга апыляецца насякомымі. У перыяд цвіцення расліна служыць крыніцай нектару для некалькіх відаў матылькоў. Ірга круглалістая добры меданос[7], у раёнах масавага вырастання забяспечвае пчолам ранні вясновы ўзятак мёду[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Ирга круглолистная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 56—58. — 200 с. — 130 000 экз.
  5. а б в БОЛЬШАЯ ДОМАШНЯЯ КУЛИНАРИЯ. ИРГА — полезные лечебные (целебные) свойства Архівавана 7 красавіка 2010. (руск.)
  6. ирга sunnygarden Архівавана 9 чэрвеня 2010. (руск.)
  7. а б в Ирга — медоносное плодовое и декоративное растение семейства розоцветные. Ягодные растения. Архівавана 30 ліпеня 2010. (руск.)
  8. Абрикосов Х. Н. и др. Ирга // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 129. Архівавана 7 студзеня 2012.
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Лікарські рослини:Енциклопедичний довідник / Відп.ред. А. М. Гродзінський. — К.:Видавництво «Українська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана,Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN5—88500—055—7
  • Ирга овальная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)