Ірына Іванаўна Дзяругіна | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | укр.: Ірина Іванівна Дерюгіна |
Род дзейнасці | трэнер, мастацкі гімнаст |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ivan Deryugin[d] |
Маці | Альбіна Мікалаеўна Дзяругіна |
Муж | Алег Уладзіміравіч Блахін |
Дзеці | Ireesha[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірына Іванаўна Дзяругіна (нар. 11 студзеня 1958, Кіеў) — савецкая украінская гімнастка, заслужаны майстар спорту СССР (1977) па мастацкай гімнастыцы. Адзіная савецкая гімнастка, якая двойчы была абсалютнай чэмпіёнкай свету (у 1977 і 1979). Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды Украіны па мастацкай гімнастыцы, Першы віцэ-прэзідэнт Украінскай федэрацыі гімнастыкі,[1] Прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Украіны (мастацкая гімнастыка).[2]
Нарадзілася ў сям’і алімпійскага чэмпіёна-пяціборца Івана Канстанцінавіча Дзяругіна і трэнера па мастацкай гімнастыцы Альбіны Дзяругінай.
Ва ўзросце 10 гадоў у 1968 годзе Ірына Дзяругіна паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. З 1976 па 1980 вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.
Уваходзіла ў склад зборнай СССР па мастацкай гімнастыцы з 1972 года і да заканчэння спартыўных выступленняў у 1982 годзе. У складзе каманды Ірына Дзяругіна стала адной з самых тытулаваных гімнастак СССР і свету за ўсю гісторыю мастацкай гімнастыкі. Ірына займала першую прыступку п’едэстала гонару на ўсіх значных спаборніцтвах таго часу: пачынаючы з чэмпіянатаў і кубкаў СССР і заканчваючы чэмпіянатамі Еўропы і свету (1977, 1979). Ірына стала таксама 4-разовай уладальніцай Кубка Інтэрбачання, аднаго з самых прэстыжных спаборніцтваў 1980-х гадоў.