Ірына Уладзіміраўна Жыленка | |
---|---|
укр.: Ірина Володимирівна Жиленко | |
Род дзейнасці | дзіцячая пісьменніца, паэтка, журналістка |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 жніўня 2013 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Vladimir Drozd[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Ірына (Іраіда) Уладзіміраўна Жыленка (28 красавіка 1941 — 3 жніўня 2013) — украінская паэтэса, празаік і нарысіст, аўтар кнігі ўспамінаў. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1996).
Нарадзілася 28 красавіка 1941 г. у Кіеве. Дзяцінства Ірыны Жыленка прайшло на Чаркашчыне. Яе бацькі загінулі на Другой Сусветнай. Пасля вайны яна зноў вярнулася ў Кіеў. Пасля заканчэння школы паступіла на вячэрняе аддзяленне філалогіі КДУ імя Т. Г. Шаўчэнкі, працавала выхавацелем у дзіцячым садку. Выпускніца ўніверсітэта 1964 года. На працягу шэрагу гадоў працавала ў рэдакцыях газет «Моладзь Украіны», «Літаратурна Украіна», часопіса «Ранок» (Раніца). Жонка украінскага празаіка Уладзіміра Дразда.