Ісламскі фронт іракскага супраціву

Ісламскі фронт іракскага супраціву
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай Палітычны савет іракскага супраціву
Ідэалогія нацыяналізм, ісламізм
Рэлігійная прыналежнасць іслам (сунізм)
Саюзнікі Рэвалюцыйная брыгада 1920
Праціўнікі Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Удзел у канфліктах Іракская вайна

Ісламскі фронт іракскага супраціву, ІФІС (араб. الجبهة الإسلامية للمقاومة العراقية - جامع‎‎; аль-Джабха аль-Ісламія Ліл-Макавама аль-Іракія) — іракская паўстанцкая групоўка. Першае згадванне арганізацыі датуецца 28 маем 2004 года. З 2007 года ўваходзіць у склад кааліцыі «Палітычны савет іракскага супраціву»[1]. Кіраўніцтва ІФІС неаднаразова рабіла акцэнт, што групоўка вядзе барацьбу выключна супраць амерыканцаў, а не грамадзян Ірака.

Фракцыя мае нацыяналістычныя і ісламісцкія схільнасці. Многія з яе членаў пры рэжыме Садама Хусейна служылі ў Рэспубліканскай гвардыі. Ёсць меркаванне, што ІФІС займеў сувязі з арганізацыяй «Браты-мусульмане» і апалчэннем «Рэвалюцыйная брыгада 1920». Як заяўлялі самі члены групоўкі, яны маюць «ўсебаковае і цэласнае бачанне таго, што адбываецца на іракскай арэне і ўласнае прачытанне Карана і Суны»[1].

Арганізацыйна ІФІС складаецца з двух элементаў: Палітбюро, якое займаецца ідэалагічнымі пытаннямі, прапагандай і агульным кіраўніцтвам, і брыгады Салах ад-Дзін аль-Аюбі, што адказвае за правядзеннем ваенных аперацый[1].

Зноскі